воўк, ваўка́ і во́ўка, мн. ваўкі́, ваўко́ў, м.

Драпежная жывёліна сямейства сабачых, звычайна шэрай масці.

Колькі ваўка ні кармі, ён усё роўна ў лес глядзіць (прыказка). І ваўкі сыты і авечкі цэлы (прымаўка). Хоць воўкам вый (вельмі дрэнна, бязвыхаднае становішча). Воўкам глядзець (пазіраць) (глядзець панура, варожа).

Біты воўк (разм.) — пра бывалага, вопытнага чалавека.

Марскі воўк (разм., адабр.) — пра бывалага, вопытнага марака.

|| памянш. ваўчо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| зб. ваўкаўё, -я́, н.

|| прым. во́ўчы, -ая, -ае і ваўчы́ны, -ая, -ае (разм.).

В. апетыт (вельмі моцны).

Воўчы білет (пашпарт) — у царскай Расіі: дакумент з адзнакай паліцыі аб палітычнай ненадзейнасці яго ўласніка.

Воўчы закон — беззаконне, якое падтрымліваецца грубым насіллем.

Воўчыя грыбы — агульная назва неядомых грыбоў.

Воўчыя ягады — чырвоныя або чорныя плады ядавітых лясных раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накі́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. на каго (што). Кінуўшыся, напасці на каго-н.

Ваўкі накінуліся на авечак.

2. на каго (што). Пачаць раптам папракаць, лаяць каго-н.

Н. на чалавека з лаянкай.

3. на што. Пачаць з азартам, прагнасцю што-н. рабіць.

Н. на ежу.

|| незак. накіда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і накі́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́рсткасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць порсткага. Праз некалькі дзён зноў завылі ваўкі, зноў пажвавеў мой Шарык, бо пасля першага наведвання сваіх засумаваў быў трохі, страціў ранейшую порсткасць. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́дахнуць, ‑не; пр. выдах, ‑ла; зак.

Разм. Здохнуць, падохнуць; перавесціся (аб жывёле). — От, каб цябе ваўкі зарэзалі, каб ты была выдахла, падла натурыстая! — зганяў чалавек у лаянцы злосць. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Знайсці, выявіць каго‑, што‑н. па якіх‑н. прыкметах. Высачыць злачынца па следу. □ Ваўкі высачылі каля крыніцы лася і пагналіся за ім. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які адносіцца да пароды хартоў з доўгай пакручастай поўсцю. Псовы хорт.

2. у знач. наз. псо́выя, ‑ых. Сямейства млекакормячых, да якога адносяцца сабакі, ваўкі, лісіцы і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Lupi me viderunt priores

Ваўкі ўбачылі мяне першымі*.

Волки увидели меня первыми.

бел. Язык праглынуць. Яму цяляты язык аджавалі.

рус. Как воды в рот набрал. Язык проглотил. Потерял дар речи.

фр. Perdre le don de la parole (Потерять дар речи). Avaler sa langue (Проглотить язык).

англ. Smb’s tongue failed him (Язык подвёл). Somebody was struck dumb (Онемел).

нем. Die Zunge verschlucken (Проглотить язык).

* Адпаведна старажытнаму павер’ю, той, каго ваўкі ўбачылі першымі, становіцца нямым.

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

гры́зціся, ‑зуся, ‑зешся, ‑зецца; ‑зёмся, ‑зяцеся; пр. грызся, ‑лася; незак.

1. Змагаючыся, кусаць адзін аднаго зубамі (пра жывёл). Ваўкі грызуцца.

2. перан. Разм. Сварыцца, спрачацца. Людзі спыняліся пад вокнамі, падоўгу слухалі і адыходзіліся: — Зноў Верамейчыкі грызуцца. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліказі́ды

(н.-лац. lycosidae)

сямейства павукоў цёмнай афарбоўкі, якое ў сусветнай фауне налічвае каля 1,2 тысяч відаў; жывуць на глебе, дрэвах, кустах, каля берагоў вадаёмаў, могуць бегаць па паверхні вады; павукі-ваўкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

во́ўк, ваўка́ і во́ўка; мн. ваўкі́, ‑о́ў; м.

Дзікая драпежная жывёліна сямейства сабачых. Колькі ваўка не кармі, ён усё роўна ў лес глядзіць. Прыказка. І ваўкі сыты і авечкі цэлы. Прымаўка.

•••

Біты воўк — пра бывалага, вопытнага чалавека.

Воўк у авечай шкуры — пра знешне лагоднага, рахманага, а на самой справе варожага, каварнага чалавека.

Воўк у лесе (за гарою) здох — пра чый‑н. дзіўны, нечаканы ўчынак.

Воўкам глядзець (пазіраць) гл. глядзець.

Лавіць бягучага воўка след гл. лавіць.

Марскі воўк — пра бывалага, вопытнага марака.

Хоць ваўкоў ганяй гл. ганяць.

Хоць воўк траву еш — пра раўнадушныя, абыякавыя адносіны да чаго‑н.

Хоць воўкам вый гл. выць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)