Гучны, пералівісты, з бесперапыннымі пераходамі з аднаго тону ў другі. Залівісты смех. □ Астап прачнуўся ад залівістага сабачага брэху.Лынькоў.Праз адчыненае акно пачуўся залівісты звон школьнага званка.Васілеўская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Зашываць, ставіць латкі на што‑н. Латаць бялізну. Латаць камеру. □ Маці сядзела каля акна і латала кашулю.Чорны.Стары быў дома і латаў дзіравыя мяшкі.Васілеўская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАЗІ́Р (сапр.Назіраў) Хакім
(н. 15.10.1915, Ташкент),
узбекскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Узбекістана (1984). Скончыў Ташкенцкі пед.ін-т (1941). Друкуецца з 1935. Аўтар зб-каў апавяданняў «Тыя, што спаборнічаюць» (1951), «Цана чалавека» (1958), «У пошуках героя» (1970), тэматычна і стылёва набліжаных да нарысаў; аповесцей «Нязгасныя маланкі» (1957), «Хлопцы, што прывялі мора» (1962), «Вятры Кактэрака» (1968), рамана «Крылы сокала» (1973) актуальнай сац.-паліт. і маральна-этычнай праблематыкі, адметных шматграннасцю асэнсавання духоўнага жыцця народа. Піша для дзяцей. На бел. мову асобныя творы Н. пераклалі Г.Васілеўская, П.Кавалёў, Я.Каршукоў, Л.Цяляк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАПРО́СТУ»
(«Poprostu»),
двухтыднёвая літ.-грамадская газета прагрэс. польскай інтэлігенцыі студэнцкая лявіца «Фронт», што была пад уплывам КПЗБ. Выдавалася з 5.8.1935 да 20.3.1936 у Вільні на польск. мове. Выкрывала фашызм, выступала за стварэнне адзінага антыфаш. нар. фронту, у абарону палітвязняў, патрабавала амністыі для іх. Інфармавала пра дзейнасць нар. франтоў у Францыі, Іспаніі, забастоўкі на прадпрыемствах Ліды, Вільні, інш. гарадоў Зах. Беларусі. З №7 ад 5.11.1935 друкавала «Беларускую калонку» пад назвай «Беларусы пра сябе» (рэдактар М.Танк). У газеце друкаваліся польск. і бел. пісьменнікі і публіцысты Г.Дэмбінскі, С.Ендрыхоўскі, Е.Путрамант, В.Васілеўская, К.Петрусевіч, М.Танк, М.Васілёк і інш. Выйшла 16 нумароў, з іх 6 канфіскаваны. Закрыта польск. ўладамі.
1. Прымусіць абгарэць, абвугліцца. У стары дуб ударыла маланка, быццам вострым нажом зрэзала верхавіну, абпаліла магутны ствол.Васілеўская.
2. Апрацаваць выраб з гліны і пад. уздзеяннем агню. Абпаліць керамічныя вырабы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прашмыгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Хутка і непрыкметна прайсці. Марк падышоў непрыкметна. Ценем прашмыгнуў міма акна, спыніўся ў сенцах, прыслухаўся.Васілеўская.Каля дзвярэй тоўпіліся дзеці, цікуючы, каб як прашмыгнуць у клуб за спінамі дарослых.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Папераменны або пералівісты свіст. Праз адчыненае акно ў пакой данёсся вясёлы птушыны перасвіст.Васілеўская.Дразды, пераймаючы салаўіныя пералівы, сустракалі .. раніцу такім адмысловым перасвістам, што звінела ў вушах.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыёпрыёмнік, ‑а, м.
Прылада для прыёму радыёсігналаў або натуральных выпрамяненняў і ператварэння іх для выкарыстання змешчанай у іх інфармацыі. // Апарат для прыёму радыёвяшчальных перадач. Транзістарны радыёпрыёмнік. Уключыць радыёпрыёмнік. □ У тумбачку, што стаяла ў спальні, Валодзя Кунько ўманціраваў маленькі, сабраны ім самім радыёпрыёмнік.Васілеўская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БА́ЛІЦКІ (Антон Васілевіч) (17.9.1891, в. Балічы Гродзенскага р-на — 31.10.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1910), Віцебскі настаўніцкі ін-т (1916). З 1916 у арміі. У 1917—20 удзельнічаў у гуртаванні беларусаў-вайскоўцаў на Румынскім фронце, арганізоўваў бел. школы ў Адэсе. У 1920 уступіў у Камуніст. партыю. З кастр. 1921 нам. наркома, з 1926 нарком асветы БССР. З 1924 правадз.чл. Ін-та бел. культуры. Адзін з творцаў і праваднікоў дзярж. палітыкі беларусізацыі. Аўтар артыкулаў па пытаннях тэорыі і практыкі нац.-культ. будаўніцтва. Канд. у чл.ЦККП(б)Б у 1929—30, чл.ЦВКБССР. У 1930 арыштаваны па справе т.зв. «Саюза вызвалення Беларусі», засуджаны на 10 гадоў лагераў. 30.9.1937 прыгавораны да пакарання смерцю. Рэабілітаваны ў 1988.
Літ.:
Васілеўская Н.У. Абвінавачваецца ў нацыянал-дэмакратызме (пра наркома асветы Беларусі А.В.Баліцкага). Мн., 1995.