раздзел метэаралогіі, які вывучае перанос і ператварэнне сонечнага, зямнога і атмасфернага выпрамянення ў атмасферы Зямлі. Гал. задачы актынаметрыі — вымярэнне прамой, рассеянай, сумарнай і адбітай радыяцыі і радыяцыйнага балансу зямной паверхні, вывучэнне заканамернасцяў паглынання і рассейвання радыяцыі ў атмасферы і геагр. размеркавання яе. Актынаметрычныя назіранні пачаліся ў 17 ст., на Беларусі з 1936. У 1994 праводзіліся на 10 станцыях: у Мінскім гідраметэацэнтры, на аграметэастанцыі Васілевічы, Палескай балотнай станцыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ВІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1926—27 і 1938—59. Утвораны 8.12.1926 у складзе Рэчыцкай акр. Цэнтр — вёска, з 29.4.1950 г.п.Васілевічы. Пл. 980 км², 23 нас. пункты, нас. 16 993 чал. (1925). Падзяляўся на 15 сельсаветаў. З 9.6.1927 у складзе Гомельскай акр. 4.8.1927 скасаваны, яго тэр. далучана да Рэчыцкага і Хойніцкага р-наў. 20.2.1938 адноўлены ў Палескай вобл., уключаў 15 сельсаветаў. З 8.1.1954 у складзе Гомельскай вобл. Скасаваны 16.9.1959, тэр. раёна перададзена ў Калінкавіцкі і Рэчыцкі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУ́МЕНКА (Уладзімір Якаўлевіч) (н. 6.2.1932, г.Васілевічы Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне геаграфіі. Канд.геагр.н. (1974), праф. (1990). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Скончыў БДУ (1957). З 1957 у Брэсцкім дзярж. ун-це (з 1966 прарэктар і з 1994 заг. кафедры). Навук. працы па гісторыі, прыродзе і гаспадарцы Беларусі, у т. л. Брэсцкай вобл.
Тв.:
Брест: Ист.-экон. очерк. 2 изд. Мн., 1977;
География Белоруссии Мн., 1984 (у сааўт.);
Сельское хозяйство Белоруссии. Мн., 1988 (разам з Р.А.Жмойдзякам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ДРЫЦКІ БОЙ 1943,
бой паміж партыз. брыгадамі 99-й Калінкавіцкай (камандзір В.А.Караткевіч), 101-й Даманавіцкай (М.А.Чарнавусаў), Васілевіцкай імя П.К.Панамарэнкі (С.А.Смерцін) і ням.-фаш. захопнікамі 23 жн. ва ўрочышчы Ведрыч Васілевіцкага р-на Гомельскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Гітлераўцы падрыхтавалі да адпраўкі ў Германію 2 тыс. галоў буйн. раг. жывёлы, нарабаванай у мясц. насельніцтва. Каб разграміць гарнізон, які ахоўваў базу, партызаны блакіравалі яго з боку чыг. ст.Васілевічы, падавілі дзоты ворага з боку магчымага падыходу падмацавання, авалодалі базай, знішчылі большую частку гарнізона, захапілі больш за 500 галоў жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРАНО́К (Таццяна Піліпаўна) (н. 25.12.1917, г.Васілевічы Гомельскай вобл.),
бел. актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1967). З 1931 у Бел. т-ры імя Я.Коласа, у 1951—74 у Брэсцкім абл.драм. т-ры. Выканаўца вострахарактарных і камедыйных, лірыка-драм. роляў. Спалучае эмацыянальную напоўненасць вобразаў з яркай і выразнай формай. З найб. значных роляў: Таццяна («Над Бярозай-ракой» П.Глебкі), Паўліна («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Даша («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Ганна Чыхнюк («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Аксюша, Белацелава («Лес», «Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага), Вольга («Тры сястры» А.Чэхава), Марціна («Лекар паняволі» Мальера) і інш.
Літ.:
Волчецкий Л.П. Годы, спектакли, роли... Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСНО́ВЫ БОР,
рабочы пасёлак у Светлагорскім р-не Гомельскай вобл. За 16 км на ПдЗ ад Светлагорска, 126 км ад Гомеля, 4 км ад чыг. ст. Жэрдзь на лініі Жлобін—Калінкавічы, на аўтадарозе, якая злучае С.Б. са Светлагорскам. 2,5 тыс.ж. (2001).
Узнік як пасёлак у 1955 у сувязі з буд-вам торфапрадпрыемства «Васілевічы 2-я» (з 1959 «Светлагорскае»). 3.7.1959 пераўтвораны ў рабочы пасёлак.
Працуюць з-д «Светлагорсккорммаш» (філіял ВА «Гомсельмаш»), сумеснае бел.-герм. прадпрыемства «Сасновы Бор», акц.т-ва «Светлбытсервіс»; сярэдняя і дзіцячая муз. школы, дашкольная ўстанова, Дом культуры, б-ка, бальніца, паліклініка, аптэка, спарт. комплекс, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫЦКАЕ РАЁННАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала ў жн. 1941—ліст. 1943 у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл. Складалася з 8 груп
(62 чал.) у вёсках Андрэеўка і Пасека (кіраўнікі Рыгор Іванавіч і Рыгор Ісакавіч Васільцы),
Вятхінь (М.Л.Саламаха), Гарноўка (Ю.А. і В.А. Раціборскія), Мілаград (З.А.Грабянчук), Ровенская Слабада (А.Ц.Дворнік, М.І.Звяртоўскі), Свірыдавічы (А.В.Карбаценка, В.А.Нямкевіч), 2 групы ў в. Холмеч і Завужаль (Ф.П.Севераў, М.С.Вайтовіч, М.Ф.Яўланчык). Падпольшчыкі мелі сувязь з групай, пакінутай у раёне па заданні ЦККП(б)Б, са створаным на яе базе партыз. атрадам імя Варашылава і атрадам «За Радзіму», здабывалі для іх разведданыя, дапамагалі зброяй, боепрыпасамі, харч. прадуктамі, праводзілі дыверсіі. Вялі агітацыю сярод насельніцтва, што спрыяла хуткаму росту партыз. сіл раёна. У барацьбе супраць ням. фашыстаў загінула 10 падпольшчыкаў. У г.Васілевічы Рэчыцкага р-на помнік у гонар загінуўшых падпольшчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЯЯ ЭКСПЕДЫ́ЦЫЯ ПА АСУШЭ́ННІ БАЛО́Т.
Працавала ў 1873—98 пад кіраўніцтвам І.І.Жылінскага. Створана для вывучэння прыродна-кліматычных умоў Палесся, правядзення вышукальных работ, праектавання асушальнай меліярацыі і арганізацыі гідрамеліярац.буд-ва. Правяла пошукі і падрыхтавала ген. план асушэння балот Палесся (залаты медаль на сусв. выстаўцы ў Парыжы, 1878). У 1874 зацверджаны план асушэння балот на пл. каля 8,7 млн.га. За час работы экспедыцыі асушана каля 500 тыс.га балот (у асноўным казённыя дачы — землі памешчыкаў і чыноўнікаў, часткова землі сялян); пракладзена больш за 4,6 тыс.км каналаў асушальнага і лесатрансп. прызначэння. Даследавалася эфектыўнасць вырошчвання шматгадовых траў, бульбы, агародніны і збожжа на асушаных тарфяна-балотных глебах. Экспедыцыя арганізавала ў Пінску і в.Васілевічы (цяпер горад у Рэчыцкім р-не) метэастанцыі. Метэаназіранні вяліся таксама ў в. Дарашэвічы (Петрыкаўскі р-н) і на доследнай ферме «Бабічы» (Рэчыцкі р-н). На прытоках Прыпяці і З каналах пабудаваны 13 вадамерных пастоў. Экспедыцыя афіцыйна ліквідавана ў 1902.
Літ.:
Козловский П.Г. Мелиорация Полесья в досоветский период // Проблемы Полесья. 1978. Вып. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЕ́ДРЭ ((Niedre) Яніс) (24.5.1909, г. Ціхвін Ленінградскай вобл. — 8.12.1987),
латышскі пісьменнік, літ.-знавец. Засл. дз. культуры Латвіі (1959). Канд.філал.н. (1948). Вучыўся ў Латв. ун-це (1928—30), Рыжскім камерцыйным ін-це (1931—33). Друкаваўся з 1927. Першыя раманы «Вікінгі» (1931), «Віхура над Даўгавай» (1932) аб мінулым лат. народа. У кн. апавяданняў «Ератык у Латгаліі» (1932), «У камерах пяці карпусоў» (1941), «33 апавяданні» (1959), гіст.-біягр. трылогіях «Сяло Пушканы» (1947—61), «Ветэран» (1968—72, Дзярж. прэмія Латвіі 1972), гіст. раманах «Веснавыя воды» (1959), «За акном расце дзядоўнік» (1966), «Я быў, я ёсць, я буду» (1972), «У тую раніцу на золку» (1975), «І вятры гуляюць на папялішчы...», «Не кожнаму давяраюць самае цяжкае» (абодва 1978) і інш. трагічныя і драм. старонкі жыцця і барацьбы лат. народа за незалежнасць, праблемы міру і вайны, узаемасувязь чалавека і прыроды, экалогіі і маралі. Аўтар навук. даследаванняў «Латышскі фальклор» (1948), «Латышская літаратура» (т. 1—2, 1952—53), кн. мемуараў «Дзень за днём» (1965). Быў знаёмы з Я.Купалам, П.Броўкам, М.Лыньковым. На бел. мову асобныя творы Н. пераклалі У. і А.Васілевічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎШУ́К (Сцяпан Сцяпанавіч) (н. 28.7.1944, г.Васілевічы Гомельскай вобл.),
бел.літ.-знавец і крытык. Д-рфілал.н., праф. (1998). Скончыў БДУ (1967). Настаўнічаў. З 1973 у Ін-це л-ры Нац.АН Беларусі (з 1998 нам. дырэктара). Даследуе заканамернасці развіцця бел. драматургіі 19—20 ст., яе вытокі, перыядызацыю, своеасаблівасць творчых пошукаў, жанравыя асаблівасці, навукова-эстэт. панараму развіцця, прыроду драм. канфлікту і яго эстэт. асаблівасці ў драме, камедыі і трагедыі: кнігі «Сучасная беларуская драматургія», «З думай пра сучасніка» (абедзве 1977), «Першы народны артыст БССР» (1982), «Высокія арбіты грамадзянскасці», «Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я — пачатак 30-х г.)» (абедзве 1984), «На драматургічных скрыжаваннях» (1989). Адзін з аўтараў кн. «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове), «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (ч. 1—2, 1981—82), «На парозе 90-х» (1993), «Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» (т. 2—4, 1994—95), «Гісторыя беларускай літаратуры, XIX — пачатак XX ст.» (2-е выд. 1998), «Гісторыя беларускай літаратуры XX ст.» у 4 т. (т. 1, 1999) і інш. Складальнік выданняў «Беларуская дакастрычніцкая драматургія» (1978), збораў твораў У.Галубка (1983), А.Макаёнка (т. 1—5, 1987—90), К.Крапівы (у 6 т., т. 1—2, 1997), фотаальбома «Кандрат Крапіва» (1989), зб. «Цудоўная дудка» (1997) і інш.
Тв.:
Кандрат Крапіва і беларуская драматургія. Мн., 1986.