КА́ШКЕР (Анатоль Фёдаравіч) (15.12.1928, г.п. Прачыстае Першамайскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія — 20.3.1994),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1952). З 1952 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. Характарны акцёр, майстар эпізоду. Творчасць вызначалася лаканізмам, дакладнасцю ў адборы маст. сродкаў. Сярод роляў: Важаватаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), Адам («Маскарад» М.Лермантава), Сімяонаў-Пішчык («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Драбязгін, Башкін («Варвары», «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Санька («Два капітаны» В.Каверына), Іван Іванавіч («Лазня» У.Маякоўскага), Солнышкін і Даніла («Далёкая дарога» і «Домік на ўскраіне» А.Арбузава), Чарнявы («Энергічныя людзі» В.Шукшына), Фрэдзі («Пігмаліён» Б.Шоу), Хойтпляйн («Арно, прынц. фон Волькенштайн» Р.Штраля) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУ́БАЎ (Канстанцін Аляксандравіч) (20.9.1888, г.п. Базарны Сызган Інзенскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 22.11.1956),
рускі акцёр, рэжысёр, педагог. Праф. (1946). Нар.арт.СССР (1949). Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це і адначасова ў Пецярбургскім тэатр. вучылішчы (педагог У.М.Давыдаў). Працаваў у т-рах Самары, Харкава, Кіева, Масквы. У 1917 выступіў як рэжысёр. З 1936 акцёр і рэжысёр (з 1947 гал. рэжысёр) Малога т-ра. Творчасць З. вызначалася псіхал. глыбінёй, інтэлектуальнасцю, яркай тэатральнасцю. Сярод лепшых рэжысёрскіх і акцёрскіх работ: «Яўгенія Грандэ» паводле А.Бальзака (1939), «Варвары» М.Горкага (1941, сумесна з І.Судаковым, роля Цыганова), «Пігмаліён» Б.Шоу (1943, роля Хігінса), «За тых, хто ў моры!» Б.Лаўранёва (1946, сумесна з В.Цыганковым) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1946, 1947, 1948, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ЛЬЧЭР ((Multscher) Ганс) (каля 1400, г. Лойткірх, Германія — 1467),
нямецкі скульптар і жывапісец. З 1427 працаваў ва Ульме. Зазнаў уплывы Р.Кампена, нідэрл. і франц. скульптуры Ранняга Адраджэння. Адзін з першых у ням. мастацтве звярнуўся да вывучэння натуры, у рэліг. кампазіцыі ўводзіў быт. сюжэты, імкнуўся да перадачы індывід. характарыстыкі персанажаў праз гратэскава-выразную міміку і жэстыкуляцыю. Аўтар статуй Карла Вялікага, двух яго збраяносцаў, каралёў Чэхіі і Венгрыі (каля 1427—33), Хрыста-пакутніка на гал. партале (1429) і алтара (1433) у кафедральным саборы ва Ульме, Маці Божай для царквы ў Ландсбергу, св.Варвары і Магдаліны для капэлы св. Лаўрэнція ў Ротвайлі, мадэлі грабніцы Людвіга Барадатага (1435), алтара Марыі для Фраўэнкірхе ў Віпітэна (Італія, 1456—58), 8 карцін Ландсбергскага алтара (1437) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГЛЯ́НСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1990, адкрыты ў 1994 у г.п. Круглае Магілёўскай вобл.Пл. экспазіцыі 149 м², больш за 5 тыс. адзінак асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў ляпны і ганчарны посуд, жаночыя ўпрыгожанні 11—12 ст. з археал. помнікаў Кругляншчыны, манетны скарб 17 ст., царк. статут, псалтыр, «Жыціе і пакуты св. вялікамучаніцы Варвары» (1897), бел.нар. адзенне, прылады працы і побыту сялян 19—20 ст., матэрыялы жыцця і дзейнасці рус. военачальнікаў І.У.Гуркі (гл. ў арт.Гуркі) і М.Р.Чарняева, рэпрадукцыі карцін мастака-перасоўніка М.В.Неўрава, апошнія гады жыцця якога прайшлі на Кругляншчыне, бел.нар. адзенне, прылады працы і побыту сялян 19—20 ст., дакументы, фотаздымкі і асабістыя рэчы ўдзельнікаў Вял.Айч. вайны, вырабы з саломкі, калекцыя карункаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКШТА́НАВА (Ільза Канстанцінаўна) (н. 31.1.1923, г. Камышын Валгаградскай вобл., Расія),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1954). Скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя Луначарскага ў Маскве (1944). Працавала ў Таганрогскім т-ры. У 1952—90 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. З 1991 жыве ў Ізраілі. Выканаўца лірыка-драматычных і характарных роляў. Творчасці ўласцівы глыбокае пранікненне ў псіхалогію характару, тонкі лірызм. Сярод лепшых роляў у рус.драм. т-ры Беларусі: Зорына («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Вера Малахава («Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага), Зубрыч («Трывога» А.Петрашкевіча), Кардэлія («Кароль Лір» У.Шэкспіра), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Феніса («Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вэгі), Алена, Ліза, Ганна («Мяшчане», «Дзеці сонца», «Варвары» М.Горкага), Катрын («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́СТАЎ (Аляксандр Фёдаравіч) (7.9.1903, г. Валгаград, Расія — 14.5.1960),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1953). Скончыў Ленінградскі тэатр. тэхнікум (1928). З 1929 працаваў у т-рах Ленінграда, Куйбышава, Масквы. З 1944 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. Валодаў моцным трагедыйным тэмпераментам. Глыбокі псіхалагізм, грамадз. пафас, яснасць задумы спалучаліся ў творчасці К. з багатай гукавой і пластычнай тэхнікай. Лепшыя ролі ў Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі: кароль Лір, Атэла, сэр Тобі («Кароль Лір», «Атэла», «Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Іван Шуйскі («Цар Фёдар Іванавіч» А.Талстога), Астраў («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Радазубаў («Варвары» М.Горкага), Прыбыткаў («Апошняя ахвяра» Ą.Астроўскага), Варапаеў («Шчасце» паводле П.Паўленкі), Струкаў («Далі неабсяжныя» М.Вірты), Ермашоў «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча) і інш. Здымаўся ў кіно.
Літ.:
Бурьян Б., Лисневский И. На высоком взлете. Мн., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Яўген Аляксеевіч) (15.1.1917, г. Балакова Саратаўскай вобл., Расія —9.6.1997),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1968). Герой Сац. Працы (1987). Скончыў Цэнтр.тэатр. вучылішча ў Маскве (1940). Працаваў у тэатрах Тбілісі, Ленінграда. З 1956 у Санкт-Пецярбургскім Вял.драм. т-ры. Акцёру быў уласцівы глыбокі псіхалагізм, эмацыянальная прыўзнятасць, схільнасць да вострай характарнасці, трансфармацыі і гратэску. Сярод найб. значных роляў: Рагожын («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Манахаў і Бяссеменаў («Варвары» і «Мяшчане» М.Горкага), Артура Уі («Кар’ера Артура Уі» Б.Брэхта), Халстамер («Гісторыя каня» паводле Л.Талстога), Круціцкі («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Асгроўскага) і інш. Здымаўся ў кіно: «У агні броду няма» (1968), «Дзіўныя людзі» (1970), «Блакада» (1975, 1978; Дзярж. прэмія Расіі 1980), «Кентаўры» (1979) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1950, 1968. Ленінская прэмія 1986 за тэатр. работы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧАТКО́Ў (Рыгор Аляксеевіч) (1.2.1904, в. Шмялёўка Цяцюшскага р-на, Татарстан — 15.10.1968),
бел. акцёр. Нар.арт. Узбекістана (1946). Нар.арт. Беларусі (1954). Скончыў тэатр. вучылішча пры Яраслаўскім драм. т-ры (1924). Працаваў у т-рах Іванава, Ташкента, Валгаграда, Фрунзе, Масквы, Вільнюса і інш. З 1950 у Дзярж.рус. т-ры Беларусі, У 1962—67 выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Выконваў драм. і характарныя ролі. Артыстычны густ і мастацтва выкарыстання грыму рабілі яго вобразы натуральнымі і партрэтна завершанымі. Сярод роляў у Дзярж.рус. т-ры Беларусі: Калеснікаў і Карнілаў («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Траян («Пад адным небам» А.Маўзона), Чарнуха («Што пасееш, тое і пажнеш» В.Палескага), Кенг («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Ягор Булычоў, Цыганоў («Ягор Булычоў і іншыя», «Варвары» М.Горкага), Мітрыч («Улада цемры» Л.Талстога), Шадрын («Чалавек з ружжом» М.Пагодзіна), Гадун («Разлом» Б.Лаўранёва), Сілаты («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Фаюнін («Нашэсце» Л.Лявонава) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ДСЛАЎСКІ КЛЯ́ШТАР БЕРНАРДЗІ́НЦАЎ.
Існаваў у 16—1-й пал. 19 ст. ў в. Будслаў (Мядзельскі р-н Мінскай вобл.). Упершыню ўпамінаецца ў дакументах у 1504, калі вял.кн.ВКЛ Аляксандр даў віленскім бернардзінцам 6 тыс. маргоў лесу ў Мінскім пав. Манахі жылі па 2—4 чал. ў шалашах («будах»), мелі капліцу. У 1591 пабудаваны драўляны касцёл Наведання Марыяй Елізаветы, у якім знаходзіўся цудатворны абраз Маці Божай, прывезены ў 1598 Я.Пацам з Рыма (дар папы Клімента VIII) і ў 1613 перададзены ў храм. У 1643 пабудаваны новы касцёл, у 1750 — жылы корпус кляштара. 29.6.1767 закладзены новы касцёл, у яго аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю ўвайшоў як бакавая капліца касцёл св.Варвары, пабудаваны ў 1643. У 1783 касцёл асвячоны ў гонар Успення Маці Божай. На працягу 2-й пал. 18 ст. прыбудаваны розныя кляштарныя памяшканні. З 1756 пры кляштары працавала муз. школа (15 вучняў), у 1793—1842 — 2-класная школа (15 вучняў) і шпіталь, у 1731—97 у духоўнай школе кляштара 7—10 слухачоў вывучалі маральную тэалогію і рыторыку. Манахаў было 4—17 чал. Пасля закрыцця кляштара (1852) некаторыя яго манахі (Г.Т.Вольскі, Манстовіч, П.Багдановіч, Загорскі, Маркевіч) бралі ўдзел у паўстанні 1863—64. Касцёл захаваўся як парафіяльны (гл.Будслаўскі касцёл бернардзінцаў). Побач з ім захаваўся будынак плябаніі 19 ст.