Вальтэр фон дэр Фогельвейдэ 1/587, 588; 3/442, 443
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЛЬТЭР ФОН ДЭР ФО́ГЕЛЬВАЙДЭ (Walther von der Vogelweide; каля 1170 — каля 1230),
нямецкі і аўстрыйскі паэт-мінезінгер. Паводле розных версій, нарадзіўся або ў Ціролі (Аўстрыя), або ў Швейцарыі, або ў Сярэдняй Германіі. Вёў жыццё вандроўнага паэта, жыў пры дварах Філіпа Швабскага, Германа Цюрынгскага, Фрыдрыха II. Пісаў лірычныя песні (у асн. пра каханне, часта з маральна-дыдактычным адценнем) і шпрухі—песні-павучанні. Насуперак традыцыі меланхалічнага мінезангу, што панавала пры Венскім двары, апяваў радасці жыцця і кахання, сцвярджаў права чалавека на зямное шчасце. Пераадольваючы схематызм мінезангу, узбагаціў яго каларытнымі жывапіснымі дэталямі і новымі матывамі (гал. гераіня верша «Каханая, хай Бог...» не высакародная дама, а простая дзяўчына са шчырым сэрцам). Упершыню ўвёў у куртуазную паэзію нар. песенныя структуры («У гаі, пад ліпкай...» — славутая песня з вясёлым нар. рэфрэнам «тандарадай» і інш.). Яго песні адметныя прастадушнасцю, дэмакратычнасцю, шчырасцю інтанацыі і вытанчанасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Аруэ Ф. М., гл.Вальтэр
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Шлезінгер Б. В., гл.Вальтэр Б.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АНАКРЭАНТЫ́ЧНАЯ ПАЭ́ЗІЯ,
лёгкая жыццярадасная лірыка, пазбаўленая суму і глыбокіх перажыванняў. Назва ад імя стараж.-грэч. паэта Анакрэонта, асн. матывамі песень якога былі каханне, бестурботная весялосць, віно. Анакрэантычныя вершы ў Францыі пісалі А.Шэнье, Вальтэр, П.Беранжэ; у Германіі — І.Глейм, Г.Лесінг; у Расіі — М.Ламаносаў, Г.Дзяржавін, К.Бацюшкаў, А.Пушкін і інш. У бел. паэзіі матывы анакрэатычнай паэзіі ў лірыцы М.Багдановіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
турэ́мны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да турмы. Турэмныя сцены. □ У многіх [катаржан] на плячах зношаныя і падраныя турэмныя халаты, у другіх так-сяк пасшываныя кавалкі старых, парыжэлых аўчын, напамінанне пра былыя кажухі.Галавач.// Які абслугоўвае турму, працуе ў ёй. Спатканні звычайна адбывалася ў прысутнасці турэмнай варты.Колас.// Уласцівы турме, характэрны для турмы. Адзінай формай .. зносін [Каладкевіча і Паліванава] быў турэмны тэлеграф — перастук цераз сцяну.Мехаў.// Звязаны з турмой, са знаходжаннем у турме. Турэмныя творы Таўлая — жывы, хвалюючы дзённік рэвалюцыянера-камуніста з белапольскага астрога.Клышка.Арыштаваны быў і асуджан на доўгія гады турэмнага зняволення таксама і Вальтэр.Анісаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕС ((Hess) Вальтэр Рудольф) (17.3.1881, г. Фраўэнфельд, Швейцарыя — 12.8.1973),
швейцарскі фізіёлаг. Д-р медыцыны (1906). Вучыўся ва ун-тах Швейцарыі і Германіі (1900—05). З 1913 выкладаў фізіялогію ва ун-тах Цюрыха і Бона, у 1917—51 праф. і дырэктар фізіял. ін-та ў Цюрыху. Вызначыў механізм, які каардынуе ўздзеянне прамежкавага мозга на ўнутр. органы, яго інтэгратыўную ролю ў здзяйсненні вегетатыўных, паводзінскіх і рухальных рэакцый, тапаграфічнае прадстаўніцтва эмоцый «раз’юшанасці» і «страху» ў прамежкавым мозгу. Нобелеўская прэмія 1949 (разам з А.К.Монішам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПА́ШНЫЯ,
сям’я расійскіх цыркавых артыстаў. Выступаюць у жанрах акрабатыкі і гімнастыкі. Вальтэр Міхайлавіч (н. 2.4.1928), акрабат, гімнаст, дрэсіроўшчык. Засл. арт. Расіі (1969). Стварыў атракцыён «Сярод драпежнікаў» (1961). Мсціслаў (Мечыслаў) Міхайлавіч (н. 16.5.1938). Засл. арт. Расіі (1971). Нар.арт.СССР (1990). Выступае з сястрой Ганнай і жонкай Далорэс у нумарах, якія спалучаюць акрабатыку і вальтыжыроўку, а таксама як дрэсіроўшчык сланоў і тыграў. Нумар «Акрабаты-вальтыжоры браты Запашныя» вылучаецца кампазіцыйнай дакладнасцю, насычанасцю трукамі, акцёрскай выразнасцю.