зако́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Шпілька для валасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фіксатуа́р, -у, м.

Памада для валасоў, для надання патрэбнай формы мужчынскай прычосцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́стрыг, -у, м.

Царкоўны абрад прыняцця манаства, які суправаджаецца падстрыганнем валасоў.

Прыняць п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фен, -а, мн. -ы, -аў, м.

Электрычны прыбор для сушкі валасоў нагрэтым паветрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прядь па́сма, -мы ж.;

прядь воло́с па́сма валасо́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дагала́, прысл.

1. Да голага цела.

Распрануцца д.

2. Не пакідаючы валасоў.

Абстрыгся д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завіто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

Што-н., што ўтварае хвалістую лінію, спіраль.

З. валасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валасня́, -і́, ж., зб. (разм., пагард.).

Калматыя пасмы валасоў чалавека або шэрсці жывёлы.

Зарасці валаснёй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кок², -а, м.

Мужчынская прычоска — начэсаная або закручаная пасма валасоў над ілбом.

Прычоска з кокам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчо́ска, -і, ДМо́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Грэбень для расчэсвання валасоў.

Металічная р.