Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВАЕ́ННЫЯ СПРА́ВЫ КАРАЛЯ́ СТАФА́НА БАТО́РЫЯ»
(«Sprawy wojenne króla Stefana Batornego»),
збор гіст. дакументаў пра ўладаранне Стафана Баторыя. Выдадзены ў 1887 у Кракаве (у серыі «Acta Historica», т. 11). Змешчаны 164 дакументы 1576—85: лісты Баторыя да Радзівілаў, Хадкевічаў; вітанне караля пры яго вяртанні з Лівонскай вайны 1558—82, дыярыушы Я.Збароўскага пра ўзяцце замкаў Веліж, Усвяты і Вял. Лукі, Л.Дзялынскага пра аблогу і ўзяцце Веліжа, Вял. Лук і Завалочча; вальнага сейма ў Варшаве 1581; матэрыялы па перагаворах Баторыя са шведамі ў 1582, яго перапіска з Іванам IV і інш. Дакументы ўзяты з архіўных сховішчаў Польшчы, перадрукаваны з выданняў 16 ст., польск. і рас. археаграфічных выданняў 19 ст.
т. 3, с. 446
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННЫЯ РЭФО́РМЫ 1860—70-х г. у Расіі. Праведзены ва ўзбр. сілах Расійскай імперыі ў ходзе бурж. рэформаў 1860—70-х г. Выкліканы адменай прыгоннага права ў 1861 і неабходнасцю рэарганізацыі ваен. справы ў Расіі, што выявілася ў Крымскай вайне 1853—56. Ажыццяўляліся пад кіраўніцтвам ваен. міністра Дз.А.Мілюціна. У 1862—64 створана 15 ваен. акруг, у т. л. Віленская, у якую ўвайшлі і бел. губерні. Пашыралася сетка ваен. вучылішчаў (1863—64), ствараліся юнкерскія вучылішчы (1864), адкрыты новыя вышэйшыя ваен. навуч. ўстановы: Ваен.-юрыд. (1867) і Марская (1877) акадэміі. Пачалося ўзбраенне арміі наразной стралковай зброяй і артылерыяй. У 1874 замест рэкруцкіх набораў уведзена ўсесаслоўная воінская павіннасць, скарочаны тэрмін вайск. службы. Праведзена рэарганізацыя падрыхтоўкі войск, уведзены новыя вайск. статуты. У выніку рэформаў рус. армія стала ў большай ступені адпавядаць патрабаванням часу, павысілася яе баяздольнасць. Аднак і пасля іх у арміі засталіся шматлікія перажыткі прыгонніцтва.
т. 3, с. 446
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вае́нны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
вае́нны |
вае́нная |
вае́ннае |
вае́нныя |
| Р. |
вае́ннага |
вае́ннай вае́ннае |
вае́ннага |
вае́нных |
| Д. |
вае́ннаму |
вае́ннай |
вае́ннаму |
вае́нным |
| В. |
вае́нны (неадуш.) вае́ннага (адуш.) |
вае́нную |
вае́ннае |
вае́нныя (неадуш.) вае́нных (адуш.) |
| Т. |
вае́нным |
вае́ннай вае́ннаю |
вае́нным |
вае́ннымі |
| М. |
вае́нным |
вае́ннай |
вае́нным |
вае́нных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
вае́ншчына, -ы, ж., зб. (пагард.).
Агрэсіўныя ваенныя колы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бата́льны, -ая, -ае.
Які адлюстроўвае ваенныя сцэны, баявыя дзеянні.
Б. жывапіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вае́нны
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
вае́нны |
вае́нная |
вае́ннае |
вае́нныя |
| Р. |
вае́ннага |
вае́ннай |
вае́ннага |
вае́нных |
| Д. |
вае́ннаму |
вае́ннай |
вае́ннаму |
вае́нным |
| В. |
вае́ннага (адуш.) |
вае́нную |
вае́ннае |
вае́нных (адуш.) |
| Т. |
вае́нным |
вае́ннай вае́ннаю |
вае́нным |
вае́ннымі |
| М. |
вае́нным |
вае́ннай |
вае́нным |
вае́нных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
эвакуа́цыя, -і, ж.
Арганізаваны вываз людзей, устаноў, прамысловых аб’ектаў і пад. з небяспечных мясцовасцей, якім пагражаюць ваенныя дзеянні або стыхійнае бедства.
|| прым. эвакуацы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вае́ншчына, ‑ы, ж., зб.
Пагард.
1. Ваенныя, погляды якіх абмежаваны вузка прафесійнымі ведамі, укладам жыцця казармы. Контррэвалюцыйная ваеншчына.
2. Агрэсіўныя ваенныя колы капіталістычных краін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аперы́раваць², -рую, -руеш, -руе; -руй; незак. (кніжн.).
1. Праводзіць ваенныя аперацыі², дзейнічаць.
А. у тыле ворага.
2. перан., чым. Карыстацца данымі, фактамі пры вывадах, доказах.
А. фактамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)