маршчы́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., што.

Утвараць маршчыны, моршчыць.

М. лоб.

Хвалі маршчыняць ваду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цурбо́ніць

‘ліць што-небудзь (ваду)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. цурбо́ню цурбо́нім
2-я ас. цурбо́ніш цурбо́ніце
3-я ас. цурбо́ніць цурбо́няць
Прошлы час
м. цурбо́ніў цурбо́нілі
ж. цурбо́ніла
н. цурбо́ніла
Загадны лад
2-я ас. цурбо́нь цурбо́ньце
Дзеепрыслоўе
цяп. час цурбо́нячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падзьму́хаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Дзьмухаць некаторы час.

Апарыўшыся малаком, і на ваду падзьмухаеш (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жлу́кціць, -кчу, -кціш, -кціць; незак., што (разм.).

Многа і прагна піць.

Ж. ваду.

Ж. гарэлку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчабо́ўкнуць

‘упасці з шумам, плюхнуцца ў ваду

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. шчабо́ўкну шчабо́ўкнем
2-я ас. шчабо́ўкнеш шчабо́ўкнеце
3-я ас. шчабо́ўкне шчабо́ўкнуць
Прошлы час
м. шчабо́ўкнуў шчабо́ўкнулі
ж. шчабо́ўкнула
н. шчабо́ўкнула
Загадны лад
2-я ас. шчабо́ўкні шчабо́ўкніце
Дзеепрыслоўе
прош. час шчабо́ўкнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

загатава́ць², -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што і каго.

Давесці да кіпення, закіпяціць.

З. ваду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рулі́, -ёў (разм.).

Страва, прыгатаваная з хлеба, накрышанага ў малако ці ў падсоленую ваду з алеем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заплё́хаць

‘пачаць утвараць гукі, стукаючы па вадзе, падаючы ў ваду; калыхнуцца з пляскам; забурліць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заплё́хаю заплё́хаем
2-я ас. заплё́хаеш заплё́хаеце
3-я ас. заплё́хае заплё́хаюць
Прошлы час
м. заплё́хаў заплё́халі
ж. заплё́хала
н. заплё́хала
Загадны лад
2-я ас. заплё́хай заплё́хайце
Дзеепрыслоўе
прош. час заплё́хаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́пампаваць, -пую, -пуеш, -пуе; -пуй; -паваны; зак., што.

Пампуючы, выдаліць.

В. ваду.

|| незак. выпампо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запе́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што.

Пакрыць пенай, успеніць.

З. ваду.

|| незак. запе́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)