во́дарасць, -і, мн. -і, -цей, ж.

Ніжэйшая вадзяная расліна, у якой адсутнічае падзел на сцябло, ліст і корань.

Сажалка зарасла водарасцямі.

|| прым. во́дарасцевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хаху́ля, -і, мн. -і, -ху́ль, ж.

Вадзяная жывёліна атрада насякомаедных з каштоўным футрам бура-шэрага колеру, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. хахулёвы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́лія ж., бот. ли́лия;

вадзяна́я л. — водяна́я ли́лия; кувши́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бало́тнік, ‑у, м.

Расліна сямейства балотнікавых; вадзяная зорачка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадзяны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вадзяны́ вадзяна́я вадзяно́е вадзяны́я
Р. вадзяно́га вадзяно́й
вадзяно́е
вадзяно́га вадзяны́х
Д. вадзяно́му вадзяно́й вадзяно́му вадзяны́м
В. вадзяны́ (неадуш.)
вадзяно́га (адуш.)
вадзяну́ю вадзяно́е вадзяны́я (неадуш.)
вадзяны́х (адуш.)
Т. вадзяны́м вадзяно́й
вадзяно́ю
вадзяны́м вадзяны́мі
М. вадзяны́м вадзяно́й вадзяны́м вадзяны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

pond lily [ˈpɒndˌlɪli] n. bot. гарла́чык; вадзяна́я лі́лія

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

да́фнія, ‑і, ж.

Прэснаводны рачок падатрада галінавусых; вадзяная блыха.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаро́т, -у, Мо́це, мн. чараты́, чарато́ў, м.

Высокая вадзяная або балотная расліна сямейства асаковых, а таксама зараснік гэтай расліны.

|| прым. чаро́тавы, -ая, -ае і чараця́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сальві́нія, ‑і, ж.

Вадзяная аднагадовая травяністая расліна сямейства сальвініевых; вадзяная папараць. Для Палесся таксама характэрна прысутнасць такіх рэдкіх рэліктавых відаў раслін, як вадзяны арэх, альдраванда, сальвінія і жоўты рададэндран. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куто́ра, ‑ы, ж.

Невялічкая насякомаедная жывёліна сямейства землярыек; вадзяная землярыйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)