затуха́ющий прил., физ. затуха́ючы;

затуха́ющие колеба́ния затуха́ючыя вага́нні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мадулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; незак. (спец.).

1. Пераходзіць з адной танальнасці ў другую (пра музычныя гукі).

2. Змяняцца, пераўтварацца (пра электрычныя ваганні).

|| наз. мадуля́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акусты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да акустыкі. Акустычныя апараты. Акустычныя ваганні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асцыля́тар, ‑а, м.

Спец. Любая сістэма цел, здольная рабіць ваганні (механічныя, электрамагнітныя і пад.).

[Ад лац. oscillum — хістанне, ваганне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незатуха́льны фіз ngedämpft, kontinuerlich;

незатуха́льныя вага́нні kontinuerliche Schwngungen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

генеры́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Спец. Выклікаць з’яўленне, утварэнне чаго‑н. Генерыраваць электрычныя ваганні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зату́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зату́х, -хла; зак.

1. Перастаць гарэць, патухнуць.

Агонь затух.

Спрэчкі затухлі (перан.: спыніліся).

2. Слабеючы, перастаць вагацца, заціхнуць, спыніцца.

Ваганні глебы затухлі.

|| незак. затуха́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сейсмало́гія, ‑і, ж.

Раздзел геалогіі, які вывучае ваганні зямной кары, іх сувязі з іншымі фізічнымі працэсамі.

[Ад грэч. seismós — ваганне, землетрасенне і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэтэ́ктар, ‑а, м.

1. Прыстасаванне ў радыёпрыёмніку для пераўтварэння ваганняў высокай частаты ў ваганні нізкай (гукавой) частаты.

2. Разм. Тое, што і дэтэктарны прыёмнік.

[Ад лац. detector.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ангармані́чны

(ад ан- + гарманічны)

не гарманічны;

а-ыя ваганніваганні, пры якіх змяшчэнне, напружанасць не прапарцыянальныя сіле, якая выклікае ваганні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)