Oszilatión f -, -en фіз. вага́нне, вібра́цыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

stagger​1 [ˈstægə] n. хіста́нне; вага́нне;

He set off with a stagger. Ён крануўся з месца хістаючыся.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hesitation [ˌhezɪˈteɪʃn] n.

1. вага́нне, хіста́нне

2. запі́нка;

a pause of hesitation мо́мант нерашу́часці, затры́мка ў гаво́рцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

СЕЙСМАМЕТРЫ́Я (ад грэч. seismos ваганне, землетрасенне + ...метрыя),

раздзел сейсмалогіі, які распрацоўвае метады і прыборы рэгістрацыі ваганняў грунтоў, збудаванняў і інш. аб’ектаў пры ўздзеянні на іх сейсмічных хваль, выкліканых прыроднымі ці штучнымі сейсмічнымі з’явамі. Запіс сейсмічных ваганняў робіцца з дапамогай сейсмографаў у выглядзе сейсмаграмы. Рэгістрацыя сейсмічных хваль, што ўзнікаюць пры землетрасеннях, ядзерных выбухах і інш. вядзецца на сейсмічных станцыях.

В.​Я.​Клюц.

т. 14, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕЙСМО́ГРАФ (ад грэч. seismos ваганне, землетрасенне + ...граф),

аўтаматычная прылада для рэгістрацыі ваганняў зямной паверхні пры землетрасеннях, штучных выбухах і інш. Складаецца з сейсмометра, які прымае сейсмічны сігнал і рэгіструючай прылады. Існуюць С. з мех., гальванаметрычным, цеплавым, аптычным, эл. спосабамі рэгістрацыі. Пры сейсмалагічных даследаваннях выкарыстоўваюць С. з перыядам уласных ваганняў 0,3—120 с, у сейсмаразведцы 0,03—0,2 с.

В.​Я.​Клюц.

т. 14, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІКРАСЕ́ЙСМЫ (ад мікра... + грэч. seismos ваганне, землетрасенне),

пругкія ваганні зямной паверхні. М. першага роду (перыяд 2—10 с), асабліва інтэнсіўныя на астравах і марскіх берагах, узнікаюць ад дзеяння тайфунаў і цыклонаў; другога роду (перыяд 0,1—0,001 с) — ад змены атмасфернага ціску, уздзеяння ветру на зямную паверхню, дзейнасці прамысл. прадпрыемстваў, работы транспарту, марскога прыбою і інш. Амплітуда М. ад доляў мікрона да соцень мікронаў, звычайна некалькі мікронаў.

т. 10, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Márktschwankung f -, -en эк. вага́нне цэн на ры́нку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ізасе́йсты

(ад іза- + гр. seistos = Прыведзены ў ваганне)

ізалініі інтэнсіўнасці землетрасенняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

НУТА́ЦЫІ (ад лац. nutatio ваганне, калыханне),

кругавыя або вагальныя рухі органаў раслін. Уласцівы кветаносам, лісцю, караням, калеоптылям, сталонам і інш. органам вышэйшых, а таксама спарангіяносцам ніжэйшых раслін. Кругавыя Н. абумоўлены нераўнамерным ростам розных ч. органаў (рухі росту). Выражаны ў сцёблаў і вусікаў павойных і лазячых раслін. Хістальныя і кругавыя Н. органаў, што спынілі рост, напр., лісця і прылісткаў, адбываюцца ў выніку паслядоўных змен тургару ў клетках лісцевых сучляненняў.

т. 11, с. 391

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

falowanie

н. хваляванне; калыханне;

falowanie cen — ваганне цэн

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)