бух, выкл.

1. Абазначэнне глухога адрывістага гуку пры ўдары, стрэле і пад. — Бух! — стрэліў князь. Колас. Рэйка не звініць. Атрымліваюцца нейкія глухія, невыразныя гукі: бух! бух! бух! Васілёнак.

2. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова бухаць — бухнуць ​1 і бухацца — бухнуцца. Не паспеў.. [Мікола] выехаць на дарогу — зноў бух ячмень з воза! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

у́хнуть сов.

1. разг. (издать громкий звук) бу́хнуць, гры́мнуць; (громко крикнуть) ву́хнуць, во́хнуць;

2. (с шумом упасть) прост. бу́хнуць, го́пнуць, го́пнуцца; гры́мнуцца; упа́сці;

кни́ги у́хнули на́ пол кні́гі бу́хнулі (упа́лі) на падло́гу;

3. (положить в большом количестве) прост. бу́хнуць, угаці́ць, упе́рці;

у́хнуть всё ма́сло в котёл бу́хнуць (угаці́ць) усё ма́сла ў кацёл;

4. (пропасть) прост. ля́снуць, ма́рна прапа́сці, згі́нуць;

у́хнули мои́ де́нежки ля́снулі мае́ гро́шыкі;

5. (израсходовать) прост. убу́хаць;

он все де́ньги у́хнул на поку́пку книг ён усе́ гро́шы ўбу́хаў на ку́плю кніг;

6. (ударить) прост. гры́мнуць, сту́кнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́хаць несов., разг.

1. (с шумом бросать, выплёскивать, ударять) бу́хать, у́хать;

2. (издавать сильный, глухой звук) бу́хать, гро́хать;

3. (большое количество, всё сразу) бу́хать, у́хать;

1-3 см. бу́хнуць I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жу́хаць 1 ’рэзка кідаць’ (Юрч., Нар. вытв. сл.). Рус. перм. жу́хнуть ’моцна ўдарыць’, укр. жухну́ти ’моцна кінуць’ (Жэлях.), чэш. žuchati ’выдаваць глухі гук’, славац. žuchnút ’упасці, бухнуць’. Махэк₂ (731) тлумачыць як утварэнне з ‑s‑ дляабазначэння інтэнсіва ад гукапераймальнага žu‑ (гл. жук). Пераход ад гуку да штуршка не выключаны, хаця і не вельмі пэўны. Параўн. яшчэ жах (у знач. ’удар’), шугаць.

*Жуха́ць 2, жуха́ты ’мыць, праць, церці’ (Клім.). Рус. бранск. жу́хаться ’цяжка і многа працаваць’. Відаць, адлюстроўвае корань *geu‑ са знач. ’згінаць’ (Покарны, 1, 393–398). ‑х‑ мае экспрэсіўны характар. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэпаць 1 ’мацаць рукамі, шукаючы што-небудзь упоцемку’, ’мацаць рукамі’ (бялын., Янк. Мат.; Бір. Дзярж., ТСБМ, ТС, Шат., Нар. Гом.), ’лапаць, хапаць рукамі’ (слаўг., Нар. словатв.), ’цягаць, красці’ (кругл., Мат. Маг.). Да лэп 1 (гл.).

Лэпаць 2 ’шавяліць губамі’ (Жд. 1), ’ляпаць (рукою па лбе)’ (Нас.), ’пляскаць, шлёпаць, біць чым-небудзь’ (слаўг., Нар. словатв.; Шат.; чэрв., Сл. ПЗБ), лэпнуць ’пляснуць, раптоўна ўпасці’ (іўеў., шальч., лаг., Сл. ПЗБ), ’стукнуць, ляснуць, ляпнуць’ (Нас.; бялын., Янк. Мат.), ’злёгку ўдарыць’ (КЭС, лаг.). Да лэп 2. Грынавяцкене і інш. (Liet. term., 182) у якасці літ. адпаведніка прыводзяць дзеяслоў lèptelėti ’ляпнуць, бухнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калдабы́чкі, кылдабы́чкі ’дзіцячая гульня’ (Бяльк.). Ілюстрацыя («Ты ня ўмеіш гуляць у кылдабычкі», с. 241) не дае ніякага ўяўлення аб рэаліі. Фармальна суадносіцца з асновай калдаб‑, калдыб‑ (вытворныя азначаюць ’розныя выбоіны, вадаёмы і да т. п.’), аднак па значэнню гэта супастаўленне ўдалае. Параўн. рус. колдыбахнуть ’кінуць што-н. з шумам у ваду, бухнуць’, колдыбышиться ’качацца, калыхацца’ (’гушкацца’?). Калі лічыць, што тут структура з складанай суфіксацыяй, аснову слова можна было б параўнаць з рус. кастрам. колдун ’у дзіцячай гульні — палка, якая доўга застаецца пад вадой, калі яе кідаюць канцом у ваду’. Не выключана, што неабходна бачыць тут структуру, якая ўзнікла ў выніку метатэзы, аднак і такое меркаванне не праясняе пытання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́хнуць 1 ’абваліцца, упасці пад дзеяннем уласнага цяжару’; перан. ’перастаць існаваць, знікнуць’ (ТСБМ). Рус. ру́хнуть, польск. runąć ’упасці, зваліцца, распасціся; раптоўна рушыць з месца, рынуцца’, ст.-польск. ’грукнуць, загрымець, зарыкаць, зараўці’, ст.-чэш. runúti ’упасці, зваліцца’, балг. ру́хна ’упасці з шумам, разваліцца’. З прасл. *ruxnǫti < *ruxati, *rušiti ’прымушаць рухацца, надаваць рух, піхаць, штурхаць, варушыць, перакульваць, звальваць’ (Борысь, 527), гл. рушыць.

Ру́хнуць 2 ’сказаць невыразна і зняважліва’ (мсцісл., Юрч. Сін.). Магчыма, ад рух (гл.), параўн. бу́хнуць ’сказаць нечакана і неабдумана’, бра́знуць ’сказаць неасцярожна’ (Юрч. Сін., 189–190), аднак, больш верагодна з рухаць 2 (гл.).

Ру́хнуць 3 ’кінуцца’: рухнулі свінья (саліг., Нар. словатв.), ’крануць, зрушыць’, ’хутка пайсці, рынуцца’, рухну́ць ’тс’ (ТС); рухну́цца ’рушыцца, крануцца’ (там жа). Да рухнуць 1 (гл.). Версія пра сувязь не з рухаць, рушыць, а з гукапераймальным рухаць (рюхаць) ’падаваць гукі (пра свіней)’ (гл. рухаць 2, рохаць) (Нар. словатв., 112) непераканаўчая.

Ру́хнуць 4 ’прапасці (пра зімовую дарогу)’ (круп., Нар. сл.; ТС), рухну́ць ’тс’ (ТС). Канкрэтызацыя значэння ’перастаць існаваць, знікнуць’ слова рухнуць 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

упасці, апасці, выпасці, паваліцца, зваліцца, абваліцца, вываліцца, скінуцца / коцячыся: скаціцца; рынуць, рухнуць, бухнуць, бухнуцца, гопнуцца, гэпнуцца, гакнуцца, грукнуцца, бразнуцца, грымнуць, грымнуцца, грохнуцца, шлёпнуцца, ляпнуцца, пляснуцца, чмякнуцца, шухнуць (разм.); паляцець, зляцець (перан.) □ зляцець з ног, зарыць носам

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)