Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Bürgertumn -s
1) буржуазі́я
2) бю́ргерства
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АНТЫФЕДЭРАЛІ́СТЫ (англ. Antifederalists),
палітычная партыя ў ЗША ў 1787—91. Створана пад кіраўніцтвам Т.Джэферсана ў перыяд распрацоўкі і прыняцця канстытуцыі 1787 у процівагу федэралістам. Сац. база — фермеры, сельскія прадпрымальнікі, гар. дробная буржуазія, плантатары. Антыфедэралісты кіравалі барацьбой за прыняцце «Біля аб правах», выступалі супраць моцнай улады федэральнага ўрада — за прыярытэт правоў асобных штатаў і грамадзян, дэмакратызацыю канстытуцыі; у знешняй палітыцы падтрымлівалі рэв. Францыю. Пасля 1791 на базе антыфедэралістаў створана Дэмакр.-рэсп. партыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Bürgerschaftf -, -en
1) грамадзя́не
2) гараджа́не
3) буржуазі́я
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ТРЭ́ЦЯЕ САСЛО́ЎЕ,
падатковае насельніцтва Францыі ў 15—18 ст. (купцы, рамеснікі, сяляне, пазней таксама прадпрымальнікі і рабочыя). Называлася 3-м у адрозненне ад першых двух саслоўяў — духавенства і дваранства, якія не абкладаліся падаткамі (у 18 ст. толькі невял. агульнадзярж. падаткам). Т.с. спыніла існаванне ў час Французскай рэвалюцыі 1789—99, якая ліквідавала саслоўныя адрозненні. У гіст. л-ры і публіцыстыцы франц. тэрмін «Т.с.» ўжываецца ў дачыненні да непрывілеяванага насельніцтва многіх краін, а не толькі Францыі, але звычайна ў больш вузкім (гандл., прамысл., фін.буржуазія, ч. інтэлігенцыі) значэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСУЭ́ЛА (Azuela) Марыяна (1.1.1873, г. Лагас дэ Марэна, Мексіка — 1.3,1952),
мексіканскі пісьменнік. Раманы «Няўдачнікі» (1908), «Пустазелле» (1909) пра грамадскае жыццё Мексікі ў часы дыктатуры П.Дыяса. Удзельнік Мексіканскай рэвалюцыі 1910—17, падзеі якой адлюстраваў у рамане «Тыя, хто ўнізе» (1916). У раманах «Касіки» (1917), «Муха», «Хваляванні добрапрыстойнай сям’і» (абодва 1918), «Таварыш Пантоха» (1937), «Новая буржуазія» (1941), «Праклён» (1955) і інш. расчараванне вынікамі рэвалюцыі, непрыняцце паслярэв. рэчаіснасці. Раманы «Ліхадзейка» (1923), «Адплата» (1925), «Светлячок» (1931) пазначаны рысамі сюррэалізму, псіхааналізам з ухілам у паталогію.
Тв.:
Рус.пер. — Те, кто внизу: Роман о мексик. революции // Асуэла М. Те, хто внизу;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЬЕРЫ́ (Thierry) Агюстэн (10.5.1795, Блуа, Францыя — 22.5.1856),
французскі гісторык, адзін з заснавальнікаў рамант. кірунку ў франц. гістарыяграфіі. Чл. Акадэміі подпісаў (з 1830). Скончыў Вышэйшую нармальную школу (1813). У 1814—17 сакратар К.А.Сен-Сімона.
Асн. творы: «Гісторыя заваявання Англіі нарманамі» (т. 1—3, 1825), «Лісты па гісторыі Францыі» (1827), «Гісторыя паходжання і поспехаў трэцяга саслоўя» (1853). У якасці асн. крыніц сваіх твораў выкарыстоўваў хронікі і паданні. Гал. задачай гісторыкаў лічыў мастацкае аднаўленне мінулага з дапамогай інтуіцыі. Гал. суб’ектам гісторыі лічыў «народ», які супрацьстаяў дваранству. Гіст. працэс разглядаў як барацьбу паміж класамі: трэцім саслоўем (буржуазія і сялянства) і прывілеяванымі саслоўямі (дваранства і духавенства). Даказваў, што паходжанне класаў — вынік заваявання адных народаў другімі. Не ідэалізаваў сярэдневякоўе, наз. яго эпохай «ваеннага дэспатызму». Паўплываў на еўрап. гісторыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУГЕНО́ТЫ (франц. huguenots ад ням. Eidgenossen саюзнікі),
прыхільнікі кальвінізму (пратэстантызму) у Францыі ў 16—18 ст., якія дамагаліся ажыццяўлення Рэфармацыі. Належалі пераважна да трэцяга саслоўя (правінцыяльная буржуазія і рамеснікі), а таксама да дваранства і феад. знаці, незадаволенай цэнтралізатарскай палітыкай каралеўскай улады. З 1562 па 1594 франц. католікі вялі крывавыя войны з гугенотамі; барацьба паміж імі атрымала назву гугеноцкіх або рэлігійных войнаў (гл. таксама Варфаламееўская ноч). Заваяваныя гугенотамі ў гэтых войнах рэліг. і паліт. правы былі замацаваны ў Нанцкім эдыкце 1598. У 17 ст. рэпрэсіі супраць гугенотаў аднавіліся. Ганенні на іх прывялі да разбурэння структур франц. пратэстантызму, да масавай адмовы і пераходу гугенотаў у каталіцтва, эміграцыі больш за 250 тыс. гугенотаў у інш. краіны. Барацьба гугенотаў за свабоду сумлення вымусіла Людовіка XVI у 1787 прызнаць правы пратэстантаў. У час Франц. рэвалюцыі 1789—99 дэкрэтам 1791 прынцып свабоды сумлення быў замацаваны канчаткова і ганенні на гугенотаў спыніліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАКІРАВА́ННЕ,
самастойнасць якой-н. сац. супольнасці ў кіраванні ўласнымі справамі. С. адм.-тэр. адзінкамі (мясц. С.) ажыццяўляецца насельніцтвам праз прадстаўнічыя органы кіравання (муніцыпальныя сходы, саветы, камітэты і г.д.), адпаведныя органы кіравання (мясц. адміністрацыю), сходы грамадзян, мясц. рэферэндумы, інш.тэр. формы непасрэднай дэмакратыі, а таксама органы тэр. грамадскага С. насельніцтва. Органы мясц. С. звычайна не ўваходзяць у сістэму органаў дзярж. улады, але могуць надзяляцца законам асобнымі дзярж. паўнамоцтвамі, рэалізацыя якіх падкантрольная дзяржаве.
Узнікла разам з дзяржавай. Вядома ў рабаўладальніцкім і феад. грамадстве. На Беларусі пашырылася ў гарадах з увядзеннем магдэбургскага права. У дарэв. Расіі органамі С. былі гарадскія думы і земствы. Асаблівае значэнне С. набыло ў сувязі з бурж. рэвалюцыямі 17 ст. ў Англіі і 18 ст. ў Францыі, калі буржуазія ў барацьбе з абсалютызмам побач з інш.дэмакр. патрабаваннямі дамаглася ўдзелу народа ў мясц. кіраванні і права кантролю над ім. Гл. таксама Веча, Муніцыпалітэт, Мясцовае кіраванне і самакіраванне, Мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
наёмны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да найму. Наёмная плата.// Які адбываецца, робіцца на аснове найму. Наёмная праца.
2. Які працуе, служыць у наймах. Наёмны салдат. □ Манапалістычная буржуазія імкнецца да максімальнага павелічэння нормы прыбавачнай вартасці за кошт .. перанапружвання фізічных сіл наёмных рабочых.«Звязда».
3. Які здаецца ці наймаецца за плату, не свой. Наёмная кватэра.