нескро́мность
1. нясці́пласць, -ці ж.;
2. недаліка́тнасць, -ці ж.; нетакто́ўнасць, -ці ж.;
3. бессаро́мнасць, -ці ж.; см. нескро́мный;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
bezczelność
ж. бессаромнасць; нахабнасць, нахабства;
co za bezczelność! — што за нахабства!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
бессаро́мны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае сораму; нахабны. Алена ўжо была б рада, каб гэтая.. баба адкаснулася ад яе, але хіба так лёгка збавіцца ад такой бессаромнай нахабніцы. Чарнышэвіч. // Непрыстойны, пазбаўлены пачуцця сораму. Лёдзя адразу ўвайшла ў атмасферу чыста жаночых клопатаў, трывог, шчырых, бессаромных размоў. Карпаў. // Які выяўляе бессаромнасць, нахабнасць. Бессаромны позірк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыні́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які праяўляе цынізм, бессаромнасць. Знешне грубаваты і цынічны, Славік быў уражлівы. Шамякін.
2. Поўны цынізму, бессаромнасці. Цынічная абраза. □ [Галіна:] — О, як я ўзлавалася на цябе! Мне ўсё ўспаміналася тая жанчына, нават не жанчына, а ліст яе да цябе — нахабны, цынічны, — ад чаго мне яшчэ горш балела, бо я бачыла, якая гразь прыліпае да цябе... Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ган ’недахоп’ (Нас., Касп.). Каспяровіч параўновае гэта слова з зага́на ’тс’. Аднак лепш параўноўваць (бо фармальна стаіць бліжэй) з укр. га́на ’бессаромнасць, сорам, ганьба’, польск. gana, чэш. hana і г. д., якія адносяцца да слав. *ganiti ’ганьбіць і да т. п.’ (бел. га́ніць, укр. га́нити, рус. дыял. га́нить, польск. ganić, чэш. haniti). Аб слав. *ganiti падрабязней гл. Слаўскі, 1, 254–255 (там і агляд літ-ры). Форма ган, мусіць, нейкае беларускае новаўтварэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)