ПЛАГІЯКЛА́ЗЫ (ад грэч. plagios косы + klasis расшчапленне),

пародаўтваральныя мінералы падкласа каркасных сілікатаў. Безупынны ізаморфны рад Na—Ca алюмасілікатаў: натрыевы — альбіт, кальцыевы — анартыт. П. ў залежнасці ад колькасці анартыту наз.: алігаклаз (10—30%), андэзін (30—50%), лабрадор (50—70%), бітаўніт (70—90%). Паводле колькасці крэменязёму вылучаюць кіслыя П. (альбіт, алігаклаз), сярэднія (андэзін) і асноўныя (лабрадор, бітаўніт). Крышталізуюцца ў трыкліннай сінганіі. Утвараюць таблітчаста-прызматычныя і таблітчастыя крышталі з характэрным двайнікаваннем. Колер белы, шаравата-белы, з зялёным, сінім, чырвоным адценнямі. Цв. 6—6,5. Шчыльн. 2,6—2,8 г/см³. Утвараецца пры крышталізацыі магмы. Гал. пародаўтваральныя мінералы магматычных, метамарфічных і асадкавых горных парод. Выкарыстоўваецца як буд. і вырабны камень. Гл. таксама Палявыя шпаты.

т. 12, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

nieprzerwany

безупынны, бесперапынны; суцэльны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nieustanny

бесперастанны, безупынны, няспынны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

bezustanny

безупынны, бесперастанны, бесперапынны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

безупы́нна,

Прысл. да безупынны. Вялікі доктар — час — спакойна і безупынна ідзе па свеце і лечыць, і гоіць. Чорны. Да апошняга біў сінявокі юнак, аўтамат лескатаў безупынна ў руках. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

incessant [ɪnˈsesnt] adj. бесперапы́нны, безупы́нны (пра шум, дождж, балбатню);

incessant rain бяско́нцы дождж

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

únausgesetzt a безупы́нны, бесперапы́нны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

non-stop​1 [ˌnɒnˈstɒp] adj. безупы́нны, бесперапы́нны, няспы́нны;

a non-stop flight беспаса́дачны пералёт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

непрекраща́ющийся прил. няспы́нны; (беспрестанный) беспераста́нны; (беспрерывный) бесперапы́нны; (безостановочный) безупы́нны; (нескончаемый) бяско́нцы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

incessant

[ɪnˈsesənt]

adj.

безупы́нны, ця́глы; несьціха́ны (пра дождж)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)