Закладзены ў 1919 у Віцебску як школьны сад для практычнага вывучэння батанікі, садаводства, кветкаводства і агародніцтва на тэрасах старога парку каля р. Віцьба (пл. больш за 3 га). У 1925 у садзе каля 500 відаў мясц. пладовых дрэў, каля 60 — паўд. Прадстаўнікоў, экспазіцыя з 972 відаў травяністых раслін (з іх 120 лекавых), невял. пасадкі дэкар. дрэў, ягадныя кусты, цяпліца, парнікі, паказальныя поле і агарод. З 1926 самая паўн. ў Беларусі плантацыя белай шаўкоўніцы. Каля 200 відаў раслін (пераважна лек., тэхн., дэкар., расліны-компасы і інш.) перанесены з Вялікалятчанскага батанічнага саду. Пасля Вял.Айч. вайны засталася толькі ч. дэндрарыя. З 1944 пачалося аднаўленне. У 1948—52 закладзены дэндрарый. У 1954 (пл. 4 га) пераўтвораны ў аграбіястанцыю, з 1979 навук. і навуч. падраздзяленне Віцебскага пед. ін-та, з вер. 1995 — ун-та. Пл. 7,6 га. Сучасны дэндрарый разбіты паводле геагр. прынцыпу, збераглося каля 80 відаў дрэў (сектары Амерыкі і Канады, Еўропы, Сібіры, Усурыйскага краю і Маньчжурыі і інш.); ёсць калекцыі травяністых і кветкава-дэкар. раслін.
Батанічнысад Віцебскага педагагічнага універсітэта. Насаджэнні елкі калючай.
Размешчаны за 6 км ад г.п. Негарэлае Дзяржынскага р-на Мінскай вобласці. Арганізаваны ў 1969 на базе дэндрарыя Негарэльскага навук.-доследнага лясгаса (закладзены ў 1954). Пл. 25 га. У садзе дэндрарый (620 відаў, формаў і сартоў), інтрадукцыйны гадавальнік і школьнае аддзяленне, матачная плантацыя, калекцыйны ўчастак травяністых адна- і шматгадовых раслін, пладовы сад, участак мясц. флоры, музей прыроды. У калекцыях 1384 віды, разнавіднасці і сарты раслін, культывуюцца 28 відаў рэдкіх раслін і раслін, якія знікаюць. База для падрыхтоўкі спецыялістаў лясной гаспадаркі і азелянення, правядзення навук. даследаванняў і культ.-асв. работы ў галіне прыродазнаўства і аховы прыроды.
Батанічнысад Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта. Насаджэнні спірэі японскай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
botanic(al)[bəˈtænɪk(l)]adj.батані́чны;
a botanical gardenбатані́чнысад
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
дэндра́рый, -я, мн. -і, -яў, м.
Батанічнысад (або яго частка), у якім вырошчваюцца калекцыі розных відаў дрэў і кустоў для навукова-даследчых і культурна-асветных мэт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
botanical garden
батані́чнысад
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
botaniczny
батанічны;
ogród botaniczny — батанічнысад
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
garden1[ˈgɑ:dn]n.
1.сад; гаро́д
2.звыч.pl.gardens парк;
botanical/zoological gardensбатані́чны/заалагі́чны сад
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
дэндра́рый
(ад гр. dendron = дрэва)
батанічнысад, дзе ў адкрытым грунце вырошчваюцца розныя віды дрэў і кустоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пасля́.
1.прысл. Праз некаторы час, потым.
Гэта можна зрабіць п.
2.прыназ. з Р. Па заканчэнні, здзяйсненні чаго-н., адыходзе каго-н.
Сустрэнемся п. работы.
П.
Новага года.
Як мне не крыўдзіцца на яго п. такіх слоў.
Спадчына п. бацькоў.
◊
Пасля таго як (злуч. падпарадкавальны) — ужыв. ў даданых сказах часу.
Пасля таго як дзеці пад’елі, выхавальніцы павялі іх у батанічнысад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БАКУРЫЯ́НІ,
горнакліматычны курорт у Грузіі. Непадалёку ад курорта Баржомі, на Бакурыянскім плато на выш. 1700 м. Умераны клімат, сонечнае лета, мяккая зіма з вял. колькасцю сонечных дзён і ўстойлівым снегавым покрывам (снежань—красавік), хвойная расліннасць спрыяюць лячэнню бранхіяльнай астмы і інш. хвароб органаў дыхання, аздараўленчаму і прафілактычнаму адпачынку. Санаторыі, пансіянаты, турбазы, гасцініца. Батанічнысад, горнае возера. Цэнтр гарналыжнага спорту.