БАРАВІКО́ЎСКІ (Леў Іванавіч) (22.2.1806, с. Мялюшкі Палтаўскай вобл., Украіна — 26.12.1889),
украінскі паэт, фалькларыст. Аўтар песень, вершаў, балад, дум і баек (зб. «Байкі ды прыгаворкі Ляўка Баравікоўскага», 1852). У вершах закранаў этычныя, бытавыя, радзей сац. праблемы. Самая вядомая рамант.балада Баравікоўскага — «Маруся» (1829), напісаная па матывах твора В.Жукоўскага «Святлана». Этнограф, збіральнік нар. песень, прымавак, павер’яў, склаў слоўнік укр. мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШЭ́КА,
герой бел.нар. падання; змагар супраць сац. несправядлівасці, высакародны разбойнік. Паводле падання, каля магілы М. ўзнік г. Магілёў. Фалькл. сюжэт пра М. творча выкарыстаў у рамант. стылі Я.Купала ў паэме «Магіла льва». Да вобраза М. звярталіся Е.Міровіч, В.Вольскі (п’есы «Машэка»), У.Караткевіч (балада «Машэка»). Паводле паэмы Я.Купалы і п’есы Міровіча Р.Пукст напісаў оперу «Машэка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛГА́КАВА (Мая Рыгораўна) (19.5.1932, г. Краматорск, Украіна — 7.10.1994),
руская кінаактрыса. Нар.арт. Расіі (1977). Скончыла Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1955). Здымалася ў фільмах: «Аповесць палымяных гадоў», «Крылы», «У агні броду няма», «Цыган», «Развітанне», «Балада пра доблеснага рыцара Айвенга», «Юнацтва Пятра», «У пачатку слаўных спраў», «Васіль і Васіліса» і інш. Выконвала камедыйныя і характарныя ролі. Стварала вобразы, поўныя драматызму, тэмпераменту і сілы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТВІЛО́ЎСКІ (Рычард Пятровіч) (22.5.1933, г. Барысаў Мінскай вобл. — 22.12.1977),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1958, клас М.Аладава). З 1957 выкладаў у муз. вучылішчы, кансерваторыі, пед. ін-це ў Мінску. Сярод твораў: балада «Подзвіг маці» на сл. І.Панкевіча для салістаў, хору і аркестра (1975); сімфонія (1961); Канцэрт-казка для фп. з аркестрам (1965); п’есы для нар. і эстраднага аркестра; фп. трыо (1956); хары; рамансы; музыка да драм. спектакляў, кінафільма «Анюціна дарога» (у сааўт.).
бел. музыкант, кампазітар; збіральнік і выканаўца бел.муз. фальклору. Засл. арт. Беларусі (1987). Скончыў Бел. кансерваторыю (1975). З 1974 канцэртмайстар, з 1978 муз. кіраўнік фальклорна-харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». З 1984 арганізатар і маст. кіраўнік Бел.дзярж. ансамбля нар. музыкі «Свята» Аўтар апрацовак нар. музыкі, у т. л. песень «Калі каліна не цвіла», «Пасею гурочкі», «Песня-балада», арыгінальных песень на вершы Я.Чачота, Я.Купалы і інш.
бел. дзеяч цыркавога мастацтва. Засл. дз. маст. Беларусі (1970). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1949). Працаваў у т-рах і цыркавых аб’яднаннях Масквы, Чэлябінска, Тбілісі, Ульянаўска. З 1959 дырэктар Мінскага, з 1975 рэжысёр-пастаноўшчык Гомельскага, у 1977—82 дырэктар Разанскага цыркаў. З удзелам М. створаны бел. цыркавы калектыў. Адзін з аўтараў цыркавых праграм «Беласнежка і сем гномаў» (1965), «Партызанская балада» (1967) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ТНЕР (Мікалай Карлавіч) (5.1.1880, Масква — 13.11.1951),
расійскі кампазітар, піяніст. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1900), у 1909—10 і 1915—21 яе прафесар. Вучань А.Арэнскага і С.Танеева. З 1921 за мяжой, з 1936 у Вялікабрытаніі. Канцэртаваў як саліст (вядомы выканаўца ўласных твораў) і акампаніятар. Буйны майстар рус.фп. музыкі пач. 20 ст. (побач з С.Рахманінавым і А.Скрабіным), стваральнік фп. лірыка-апавяд. жанру — казкі, аўтар санат (са свабоднай трактоўкай санатнага цыкла) і інш. твораў для фп. У музыцы спалучаў класічныя і рамант. традыцыі. Сярод твораў: 3 канцэрты (1917, 1927; Канцэрт-балада, 1943) для фп. з арк.; фп. квінтэт (1949); санаты (у т. л. «Санатная трыяда», «Саната-казка», «Саната-балада», «Рамантычная саната», «Навальнічная саната»), Казкі (10 опусаў), «Восем карцін настрояў» (1897), 3 цыклы п’ес «Забытыя матывы» (1918—20) і інш. для фп.; 3 санаты для скрыпкі і фп. (1910—38), рамансы і песні на вершы І.В.Гётэ, Г.Гейнэ, А.Пушкіна, Ф.Цютчава, А.Фета, В.Брусава і інш. Аўтар кн. «Муза і мода» (1935), «Штодзённая праца піяніста і кампазітара» (1963).
Літ.:
Долинская Е. Н.Метнер. М., 1966;
Н.К.Метнер: Воспоминания. Статьи. Материалы. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ЛАШ (Аляксандр Іванавіч) (н. 6.3.1931, г.п. Градзіжск Палтаўскай вобл., Украіна),
украінскі кампазітар. Нар.арт. Украіны (1977). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1957). Сярод твораў: оперы «Гайдамакі» (1965), «Балада вайны» (1971), «Сцяганосцы» (1985); аперэты «Чыстая крыніца» (1975), «Легенда пра Кіеў» (1982), «Званы Расіі» (1983); вак.-сімф. і сімф. творы; 2 канцэрты для фп. з арк. (1982—83); хары; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Аўтар песень («Каліна ў жыце», «Два колеры», «Равеснікі»). Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТАГРЫ́З (Алег Данілавіч) (н. 11.8.1960, г. Кабулеты, Грузія),
бел. жывапісец і графік, прадстаўнік Віцебскай школы акварэлі. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1986). З 1989 выкладае ў Віцебскім ун-це. Яго творам, пераважна на фалькл., міфалагічныя, легендарна-казачныя і анімалістычныя сюжэты, уласцівы філас., часам рамант. скіраванасць, эксперыменты з колерам і фактурай: карціны «Крык пеўня», «Птушка райская Сірын», «Усходняя казка» (усе 1994), «Старая легенда», «Балада», «Час быка», «Шахерызада» (усе 1995), «Выкраданне Еўропы» (1996); афорты «Подых навальніцы» (1993), «Славянская казка» (1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБАЛО́ЦКІ (Анатоль Дзмітрыевіч) (н. 16.10.1935, с. Сіда, Краснаярскі край, Расія),
бел. кінааператар. Засл. дз. маст. Беларусі (1967) і Расіі (1976). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1960). У 1960—69 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Творчай манеры З. ўласцівы выразнасць партрэтных характарыстык, майстэрскае валоданне святлом. Зняў фільмы: маст. «Першыя выпрабаванні» (1960—61), «Апавяданні пра юнацтва» (1961), «Маленькія летуценнікі» (1963), «Праз могілкі» (1965), «Альпійская балада» (1966); дакумент. «Сведкі вечнасці» (1965, рэж.-аператар), «Слова маці» (1978, сцэнарыст, рэж.) і інш. Прэмія Ленінскага камсамола 1980.