вала́н

(фр. volant)

1) шарык з апярэннем для гульні ў бадмінтон;

2) тое, што і бадмінтон 1;

3) прышыўная палоска тканіны ў выглядзе брыжоў на сукенцы, спадніцы, блузцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

СПАРТЫ́ЎНЫЯ ГУ́ЛЬНІ,

віды гульнявых спаборніцтваў, асновай якіх з’яўляюцца розныя тэхн. і тактычныя спосабы дасягнення пэўнай мэты ў проціборстве паміж камандамі ці асобнымі спартсменамі. Змест і арганізацыя С.г. абумоўліваюцца афіц. правіламі, якія вызначаюць мэту, працягласць гульні, колькасць удзельнікаў, памеры пляцоўкі, парадак вызначэння пераможцы і інш. Паводле характару дзеянняў С.г. падзяляюць на групы: з кантактным процідзеяннем сапернікаў, накіраваныя на пападанне, напр., мяча ў вароты, карзіну або ў пэўную адзнаку (баскетбол, рэгбі, футбол і інш.); з бескантактным процідзеяннем, з ударамі ў адказ (бадмінтон, валейбол, сквош, тэніс і інш.); з умоўным процідзеяннем, якое прадугледжвае пачарговае пападанне сапернікаў у цэль (бейсбол, більярд, гарадкі, дартс і інш.). Да С.г. адносяць таксама брыдж, шахматы, шашкі.

Узніклі з нар. гульняў і забаў (напр., гарадкі, тэніс, футбол), некаторыя распрацаваны спецыялістамі (напр., валейбол, гандбол) або сфарміраваліся як разнавіднасці існуючых (напр., міні-футбол, пляжны валейбол). Уваходзяць у праграмы Алімп. гульняў, рэгіянальных і інш. комплексных спаборніцтваў (напр., Панамерыканскія гульні, універсіяды і спартакіяды); па іх праводзяцца чэмпіянаты свету, кантынентаў, краін і г.д. Гл. таксама Беларускія народныя гульні.

Я.​К.​Кулінковіч.

т. 15, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

раке́тка

(фр. raquette, ад ар. raksat = далонь)

зацягнуты сеткай абруч авальнай формы з дзяржаннем або лапатачка з ручкай для гульні ў тэніс, бадмінтон, пінг-понг.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бэ́кхэнд

(англ. back-hand, ад back = ззаду + hand = рука)

удар злева пры гульні ў тэніс, бадмінтон.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

вала́н

(фр. volant)

1) шарык з апярэннем для гульні ў бадмінтон;

2) прышыўная палоска тканіны ў выглядзе брыжоў на сукенцы, спадніцы, блузцы.