fugitive

[ˈfju:dʒətɪv]

1.

n.

1) зьбе́глы -ага m.; бягу́н -а́ m.

2) уцяка́ч уцекача́ m., уцяка́чка f.

3) Obsol. дэзэртэ́р -а m.

2.

adj.

1) зьбе́глы

2) мімалётны, міну́чы

3) вандро́ўны; бадзя́жны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Бадзя́га1 ’вадзяная расліна, бадзяга’ (Касп., Бяльк.), бадзя́жны (Нас.). Рус. бадя́га, бодя́га, укр. бадя́га ’рачная губка, Spongilla’. Да *bosti, *bodati ’калоць’ (гл. пад бада́ць). Першапачаткова ’калючая, пякучая расліна’ (параўн. уласцівасць бадзягі выклікаць на целе апёкі).

Бадзя́га2 ’расліна Cirsium oleraceum Scop., бадзяк агародны’ (Кіс.). Утварэнне суфіксам ‑яга ад *bod‑ ’калоць’ (гл. бада́ць), такое ж самае, што і бадзя́га ’губка, бадзяга’. Параўн. іншыя назвы бадзяку, чартапалоху і асоту: бадзяк, бадак, будзяк і г. д.

Бадзя́га3 ’выдаўбаная калода для вадапою’ (Гарэц.), ’карыта з выдаўбанага пня ля калодзежа’ (Др.-Падб.). Відаць, вытворнае (суф. ‑яга) ад *баддзя (параўн. бадзе́йка, гл.). Адносна семантыкі параўн. укр. дыял. бадя́ ’драўлянае вядро ля калодзежа; калодзежны журавель’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)