група змененых магматычных горных парод асн. і сярэдняга саставу (дыябазы, парфірыты) з характэрнай зялёнай афарбоўкай, якая абумоўлена значнай колькасцю ў іх другасных зялёных мінералаў (хларыт, амфібол, эпідот і інш.). Пашыраны пераважна ў складкавых абласцях (Урал, Каўказ) і т.зв. зялёна-каменных паясах дакембрыю (Паўд. Афрыка, Аўстралія). З.п. — адзін з пошукавых крытэрыяў на медна-калчаданавыя радовішчы.
аб’яднанне краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Створана ў 1989. Уваходзяць (1995): Аўстралія, Бруней, ЗША, Інданезія, Канада, Кітай, Малайзія, Мексіка, Новая Зеландыя, Папуа-Новая Гвінея, Паўд. Карэя, Сінгапур, Сянган (Ганконг), Тайвань, Тайланд, Філіпіны, Чылі, Японія. Асн. мэты: лібералізацыя гандлю, інвестыцый, руху капіталаў і тэхналогій. Вышэйшы орган — Канферэнцыя кіраўнікоў урадаў. Штаб-кватэра ў Сінгапуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНКО́Ў (Іван Аляксандравіч) (н. 10.4.1975, Мінск),
бел. спартсмен (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту Беларусі (1994). Скончыў Бел. акадэмію фіз. выхавання і спорту (1997). Двухразовы абс. чэмпіён свету (1994, Брысбен, Аўстралія; 1997, Лазана, Швейцарыя). Двухразовы абс. чэмпіён Еўропы (1994, Прага; 1996, Капенгаген). Сярэбраны прызёр Чэмпіянату свету ў камандным заліку (1997); чэмпіён Еўропы (1994) і бронз. прызёр (1996) у камандным заліку, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы на асобных снарадах. Абс. чэмпіён Беларусі (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАФУ́РСКАЕ МО́РА (англ. Arafura Sea),
у Індыйскім ак., паміж Аўстраліяй, Новай Гвінеяй і а-вамі Танімбар і Кай (Інданезія). Пл. 1017 тыс.км². Сярэдняя глыб. каля 200 м, найб. 3680 м. Утварае вялікі зал. Карпентарыя. У паўн. частцы Арафурскага мора — а-вы Ару і інш. Клімат субэкватарыяльны. Сярэдняя т-ра вады ад 25 да 28 °C. Салёнасць 34—35°/оо. Прылівы паўсутачныя, выш. 2,5—7,5 м. Здабыча жэмчугу, лоўля крабаў. Порт Дарвін (Аўстралія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЁРНЕТ ((Burnet) Фрэнк Макфарлейн) (3.9.1899, г. Траралган, Аўстралія — 31.8.1985),
аўстралійскі вірусолаг і імунолаг. Чл. Аўстралійскай АН. Скончыў Мельбурнскі ун-т (1923). З 1924 у Ін-це мед. даследаванняў у Мельбурне (у 1944—65 дырэктар), адначасова ў 1944—65 праф. Мельбурнскага ун-та. Прэзідэнт Аўстралійскай АН (1965). Апісаў узбуджальніка ку-ліхаманкі. Навук. працы па экалогіі вірусаў, механізмах аўтаімунных хвароб. Адзін з аўтараў т.зв. кланальна-селекцыйнай тэорыі імунітэту. Нобелеўская прэмія 1960 (разам з П.Б.Медаварам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ДАГАВО́РУ ПАЎДНЁВА-УСХО́ДНЯЙ А́ЗІІ (South-East Asia Treaty Organization; СЕАТО),
ваенна-паліт. рэгіянальная арганізацыя ў Паўд.-Усх. Азіі ў 1954—77. Створана ў вер. 1954 у Маніле паводле Паўд.-Азіяцкага дагавору аб калект. абароне. Уваходзілі Аўстралія, Вялікабрытанія, ЗША, Новая Зеландыя, Пакістан (выйшаў у 1973), Тайланд, Філіпіны, Францыя (з 1965 абмежавала, з 1974 спыніла ўдзел у арг-цыі). Штаб-кватэра знаходзілася ў Бангкоку. У 1975 Тайланд і Філіпіны выказаліся за роспуск блока. У чэрв. 1977 дзейнасць арг-цыі спынена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ЭКАНАМІ́ЧНАГА СУПРАЦО́ЎНІЦТВА І РАЗВІЦЦЯ́ (Organization for Ekonomic Cooperation and Development; АЭСР),
міждзяржаўная арг-цыя. Створана ў 1961 у Парыжы. Уваходзяць 18 еўрап. краін, а таксама ЗША, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Японія, Турцыя (1994). Асн. мэты арг-цыі — імкненне да эканам. росту, павышэння ўзроўню жыцця і занятасці насельніцтва, падтрыманне фін. стабільнасці праз лібералізацыю міжнар. гандлю і руху капіталу, праз каардынацыю эканам. дапамогі менш развітым краінам. Кожная краіна-ўдзельніца прадстаўлена пастаяннай дэлегацыяй у Савеце АЭСР. Штаб-кватэра ў Парыжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЭЛАІ́ДА (Adelaide),
горад на Пд Аўстраліі. Адм. ц. штата Паўд.Аўстралія. Знаходзіцца на ўзгорыстых берагах заліва Сент-Вінсент каля падножжа хр. Маўнт-Лофты. Засн. ў 1836. Больш за 1 млн.ж. (1993). Порт па вывазе с.-г. і харч. тавараў (пшаніца, воўна, віно і інш.). Вузел чыгунак і аўтадарог.
Буйны прамысл. цэнтр: аўтабудаванне, хім., электратэхн., электронная, металаапр. (у т. л. дакладная механіка), нафтаперапр.прам-сць. Цэнтр мукамольнай, вінаробнай, кансервавай, тэкст., швейнай, абутковай прам-сці. Вытв-сць спажывецкіх тавараў. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНКО́ЛЬН,
парода даўгашэрсных паўтанкарунных скараспелых авечак мяса-шэрснага кірунку. Выведзена ў Англіі (графства Лінкальншыр) у 18—19 ст. скрыжаваннем мясц. авечак з лейстэрскімі баранамі. Пашыраны ў многіх краінах (Аргенціна, Аўстралія, ЗША, Канада, Новая Зеландыя і інш.). Патрабавальныя да ўмоў кармлення і ўтрымання.
Маса барана да 160 кг, аўцаматкі да 120 кг. Воўна белая, аднародная, моцная, буйназвівістая, мае бляск (люстра), даўж. да 30 см, на галаве і вушах часам цёмныя плямы. Настрыг з барана да 12 кг, з аўцаматкі да 8 кг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗІЯ́ЦКА-ЦІХААКІЯ́НСКІ САВЕ́Т (Asian and Pacific Council; АЗПАК),
рэгіянальны паліт.-эканам. саюз краін Далёкага Усходу і зах. часткі Ціхага акіяна. Створаны ў 1966 Японіяй, Аўстраліяй, Новай Зеландыяй, Тайландам, Філіпінамі, Малайзіяй, Паўд. Карэяй, Тайванем і Паўд. В’етнамам з мэтай ваен. і гандлёва-эканам. супрацоўніцтва ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Пры АЗПАК дзейнічае рэгіянальны цэнтр па прадуктах харчавання і ўгнаеннях (Тайвань), культ. і сац. цэнтр (Паўд. Карэя). Вышэйшы орган паміж сесіямі савета — пастаянны к-т, выканаўчы орган — сакратарыят. Штаб-кватэра ў Бангкоку (Тайланд). У 1990 у АЗПАК уваходзілі Аўстралія, Новая Зеландыя, Паўд. Карэя, Тайланд, Філіпіны.