2.перан. Праявіць празмерную асцярожнасць у якой‑н. справе, каб знізіць адказнасць за дапушчаныя памылкі, застрахаваць сябе ад няўдач, дрэнных вынікаў і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паасцерага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., каго-чаго, зінф. і без дап.
Разм. Праявіць асцярожнасць. — Дзе ён [Сідаронак] цяпер? — У Пульгаях... Пагражае ўсё. Кажа, вернецца Каршукоў — сквітаемся... Паасцерагаўся б ты, Станіслаў Цітавіч.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апа́ска, ‑і, ДМ ‑цы, ж.
Разм.Асцярожнасць, выкліканая прадбачаннем нядобрага, непрыемнага. Хадзіць з апаскай. Гаварыць з апаскай.// Боязь, страх. Што ты глянула, з такой апаскаю?Глебка.Вялікай апаскі няма — з Журавіч немцы паўцякалі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самастрахо́ўшчык, ‑а, м.
Разм. Той, хто праяўляе празмерную асцярожнасць у чым‑н., каб застрахаваць сваю асобу ад адказнасці за непажаданы вынік. [Гарлахвацкі:] Каб я быў такі самастрахоўшчык, як іншыя, дык мог бы прапанаваць вам [Чарнавусу] падаць заяву аб уходзе.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
heed1[hi:d]n. ува́га; кло́пат; асцяро́жнасць
♦
give/pay heed (to), take heed (of) надава́ць пі́льную ўва́гу (каму-н./чаму-н.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Праявіць некаторую асцярожнасць у адносінах да каго‑, чаго‑н.; пастарацца не рабіць чаго‑н. Мікола сам зразумеў, што не пасцярогся ў сварцы з солтысам.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашанава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.
Праявіць некаторую асцярожнасць, аднесціся да сябе клапатліва. — Ты глядзі ў мяне, Валодзечка, — вяла яго Людміла за руку ў хату. — Я цябе лячыла, лячыла, ратавала, а ты цяпер вунь што робіш. Трэба табе яшчэ пашанавацца.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неасцяро́жны, ‑ая, ‑ае.
Які дзейнічае, не захоўваючы асцярожнасць неабачлівы. Сваім неасцярожным рухам Змітрок рэзка падаў супарт уперад, разец высек сноп іскраў і зламаўся...Ваданосаў.Здаецца, што зараз конь зробіць неасцярожны крок убок ці рванецца наперад, і калымажка праваліцца ў чорную бездань.Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)