ПУ́ЛКАЎСКАЯ АБСЕРВАТО́РЫЯ,

гл. Галоўная астранамічная абсерваторыя АН Расіі.

т. 13, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТРАНАМІ́ЧНЫЯ АБСЕРВАТО́РЫІ,

навукова-даследчыя ўстановы па вывучэнні нябесных аб’ектаў і з’яў. Абсталёўваюцца астранамічнымі інструментамі і прыладамі, спец. лабараторыямі і сродкамі выліч. тэхнікі, могуць спецыялізавацца на пэўных кірунках даследаванняў у залежнасці ад віду ўстаноўленага тэлескопа (напр., сонечныя тэлескопы, спектрагеліёграфы, сонечныя магнітографы і інш.). Навук. даследаванні каардынуюцца Міжнародным астранамічным саюзам.

Астранамічныя абсерваторыі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Рэшткі стараж. астр. збудаванняў знаходзяцца ў Англіі, Арменіі, Мексіцы, Узбекістане і інш. Найстарэйшыя дзеючыя астранамічныя абсерваторыі — Парыжская (1667), Грынвічская (1675, Англія), Пулкаўская (1839, Расія), у 1753—1876 дзейнічала Віленская астранамічная абсерваторыя. Самыя вялікія астранамічныя абсерваторыі: на Гавайскіх а-вах (буйнейшы ў свеце тэлескоп, дыяметр люстра 10 м), Спец. астрафізічная абсерваторыя Расійскай АН (Паўн. Каўказ, станіца Зелянчукская; тэлескоп з дыяметрам люстра 6 м і самы вял. ў свеце радыётэлескоп), Маўнт-Паламарская астранамічная абсерваторыя (штат Каліфорнія, ЗША; тэлескоп з дыяметрам люстра 5 м), Нац. абсерваторыя Кіт-Пік (ЗША; дыяметр люстра тэлескопа 4 м), Паўднёвая астранамічная абсерваторыя ЗША (у Чылі; дыяметр люстра тэлескопа 4 м), Гал. астранамічная абсерваторыя Расійскай АН (Пулкава, пад г. Санкт-Пецярбург), Крымская, Бюраканская (Арменія), Абастуманская (Грузія) астрафізічныя абсерваторыі, Радыёастрафізічная абсерваторыя АН Латвіі і інш. З развіццём касманаўтыкі ствараюцца арбітальныя Астранамічныя абсерваторыі на ШСЗ і касм. станцыях.

Г.​П.​Макеева.

т. 2, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

калянда́рна-астранамі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. калянда́рна-астранамі́чны калянда́рна-астранамі́чная калянда́рна-астранамі́чнае калянда́рна-астранамі́чныя
Р. калянда́рна-астранамі́чнага калянда́рна-астранамі́чнай
калянда́рна-астранамі́чнае
калянда́рна-астранамі́чнага калянда́рна-астранамі́чных
Д. калянда́рна-астранамі́чнаму калянда́рна-астранамі́чнай калянда́рна-астранамі́чнаму калянда́рна-астранамі́чным
В. калянда́рна-астранамі́чны (неадуш.)
калянда́рна-астранамі́чнага (адуш.)
калянда́рна-астранамі́чную калянда́рна-астранамі́чнае калянда́рна-астранамі́чныя (неадуш.)
калянда́рна-астранамі́чных (адуш.)
Т. калянда́рна-астранамі́чным калянда́рна-астранамі́чнай
калянда́рна-астранамі́чнаю
калянда́рна-астранамі́чным калянда́рна-астранамі́чнымі
М. калянда́рна-астранамі́чным калянда́рна-астранамі́чнай калянда́рна-астранамі́чным калянда́рна-астранамі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

радыётэлеско́п

(ад радыё- + тэлескоп)

астранамічная прылада для рэгістрацыі і даследавання радыёвыпрамянення касмічных аб’ектаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

абсервато́рыя ж. Observatrium [-vɑ-] n -s, -ri¦en, Strnwarte f -, -n (астранамічная); Wtterwarte f (метэаралагічная)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ГРЫ́НВІЧ, Грынуіч (Greenwich),

горад у Вялікабрытаніі, у ніжнім цячэнні р. Тэмза. З 1964 гар. акруга Вял. Лондана. Каля 250 тыс. ж. (1994). Праз Грынвіч праходзіць Грынвіцкі мерыдыян. Астранамічная абсерваторыя (засн. ў 1675), у 1953 перанесена ў замак Хёрстмансо (15 ст.), за 70 км на ПдУ. У Грынвічы Нац. марскі музей.

т. 5, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

радыётэлеско́п, ‑а, м.

Астранамічная прылада, прызначаная для рэгістрацыі і даследавання радыёвыпрамянення касмічных аб’ектаў. — Яшчэ ў шасцідзесятых гады, даследуючы з дапамогай радыётэлескопаў Венеру, нашы вучоныя ўстанавілі, што гэта планета абарочваецца вакол сваёй восі крыху менш чым за дзесяць зямных сутак. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАРСЕ́К [ад пар(алакс) + сек(унда)],

пазасістэмная адзінка даўжыні для вымярэння адлегласцей у астраноміі. Абазначаецца пк (раней абазначалася пс). 1 пк роўны адлегласці, з якой паўдыяметр зямной арбіты бачны пад вуглом 1" (гл. Секунда вуглавая). Выкарыстоўваюцца таксама кратныя адзінкі: мегапарсек (Мпк) і кілапарсек (кпк). 1 пк = 3,086∙10​16м = 206 265 а.а. = 3,263 св. года. Гл. таксама Астранамічная адзінка, Светлавы год.

т. 12, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНБЛА́Н (франц. Mont Blanc, італьян. Monte Bianco),

горны масіў і вяршыня ў Зах. Альпах, на мяжы Францыі, Італіі і Швейцарыі, самая высокая ў Еўропе (4807 м). Даўж. масіву 50 км. Складзены з гранітаў, гнейсаў, крышт. сланцаў. Рэльеф альпійскага тыпу. Пл. зледзянення больш за 200 км², самы буйны ледавік Мер-дэ-Глас (даўж. 15 км). Частка водападзелу паміж рэкамі По і Рона. Альпінізм, турызм. Астранамічная абсерваторыя. Пад М. аўтамаб. тунэль (даўж. 11,6 км) і шаша з Францыі ў Італію.

т. 10, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕРЫДЫЯ́ННЫ КРУГ,

астранамічная прылада для вызначэння экватарыяльных каардынат нябесных свяціл (гл. Нябесныя каардынаты). Мае падзорную трубу, што можа паварочвацца ў плоскасці мерыдыяна вакол гарыз. восі, на якую насаджаны кругі са шкаламі для вымярэнняў вуглоў. Пры навядзенні трубы на зорку, якая кульмініруе, па паказаннях кругоў вызначаюць зенітную адлегласць свяціла і вылічваюць схіленне. М.к. выкарыстоўваецца таксама для рэгістрацыі момантаў праходжання нябесных свяціл праз мерыдыян.

Схема мерыдыяннага круга: AB — падзорная труба; вось вярчэння WE размешчана гарызантальна па лініі Усход-Захад; CD — круг з дзяленнямі; M — мікраметр для адліку дзяленняў.

т. 10, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)