чувашы́, ‑оў; адз. чуваш, ‑а, м.; чувашка, ‑і, ДМ ‑шцы; мн. чувашкі, ‑шак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Чувашскай АССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балка́рцы, ‑аў; адз. балкарац, ‑рца, м.; балкарка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. балкаркі, ‑рак; ж.

Народ, які складае частку насельніцтва Кабардзіна-Балкарскай АССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кабардзі́нцы, ‑аў; адз. кабардзінец, ‑нца, м.; кабардзінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. кабардзінка ‑нак; ж.

Народ, які складае карэннае насельніцтва Кабардзіна-Балкарскай АССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удму́рты, ‑аў; адз. удмурт, ‑а, м.; удмуртка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. удмурткі, ‑так; ж.

Народ, які складае асноўную частку насельніцтва Удмурцкай АССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

айма́к, ‑а, м.

1. У Бурацкай АССР і Горна-Алтайскай аўтаномнай вобласці — мясцовая назва раёна.

2. У Мангольскай Народнай Рэспубліцы — буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бура́ты, ‑аў; адз. бурат, ‑а, М ‑раце, м., буратка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. бураткі, ‑так; ж.

Народ, які складае карэннае насельніцтва Бурацкай АССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мешчаракі́, ‑оў; адз. мешчарак, ‑а, м.; мешчарачка, ‑і, ДМ ‑чцы; мн. мешчарачкі, ‑чак; ж.

Устарэлая назва татараў-мішароў, якія жывуць у Башкірскай АССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юкагі́ры, ‑аў; адз. юкагір, ‑а, м.; юкагірка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. юкагіркі, ‑рак; ж.

Народ, які жыве ў Якуцкай АССР і Магаданскай вобласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яку́ты, ‑аў; адз. якут, ‑а, М якуце, м.; якутка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. якуткі, ‑так; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Якуцкай АССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гагарыні́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Бясколерны або ружова-жоўты мінерал, адкрыты ў 1961 г. у Казахстане і Тувінскай АССР, названы ў гонар Ю. А. Гагарына.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)