паскрэ́бці, ‑скрабу, ‑скрабеш, ‑скрабе; ‑скрабём, ‑скрабяце; пр. паскроб, паскрэбла; зак., каго-што.

1. Аскрэбці ўсё, многае. Паскрэбці ўсю моркву.

2. і без дап. Скрэбці некаторы час. Алесь паскроб патыліцу і, махнуўшы рукою, хуценька выпхнуў Віктара за дзверы... Ваданосаў. Былі, праўда, два выпадкі, калі Ігара паскрэбла па сэрцу сваім вострым кіпцюрком рэўнасць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

очи́стить сов.

1. в разн. знач. ачы́сціць, мног. паачышча́ць;

очи́стить двор ачы́сціць дво́р;

очи́стить воду ачы́сціць ваду́;

очи́стить помеще́ние ачы́сціць памяшка́нне;

2. (от кожуры) абабра́ць, мног. паабіра́ць; (морковь и т. п. — ещё) аскрэ́бці, мног. пааскраба́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)