Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КУЛЬТУРАЗВАРО́Т,
чаргаванне агароднінных культур, што вырошчваюцца ў культывацыйных збудаваннях (цяпліца, парнік, аранжарэя, уцеплены грунт) на працягу аднаго года. Складаецца з некалькіх абаротаў культур, якія паступова змяняюць адна адну. Адрозніваюць К. агароднінны, расада-агароднінны і расадны. Пры праектаванні К. ўлічваюцца біял. асаблівасці культур, магчымасці атрымання макс. ўраджаю, вырошчванне неабходнай колькасці расады да пэўнага тэрміну, рацыянальнае выкарыстанне вытв. пляцовак, эканам. эфектыўнасць і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГУНО́ВЫ,
рускія архітэктары. Прыгонныя графаў Шарамецевых. Фёдар Сямёнавіч Аргуноў (каля 1732 — каля 1768). Прадстаўнік рус. барока. Дваюрадны брат жывапісца І.П.Аргунова. Удзельнічаў у буд-ве палаца Шарамецева ў Пецярбургу (1750—55). Па яго праектах пабудаваны кухонны флігель (1775), павільён «Грот» (1755—75), магчыма, аранжарэя (1761—64) у Кускове (Масква). Павел Іванавіч (каля 1768—1806). Прадстаўнік класіцызму. Сын жывапісца І.П.Аргунова. Удзельнічаў у буд-ве драўлянага палаца-тэатра Шарамецевых у Астанкіне (цяпер у межах Масквы, 1791—98); па яго праектах створаны інтэр’еры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ара́нжавы. Рус.оранжевый, укр.оранжевий. Беларускае з рускай, дзе ў XVIII ст. утворана на базе франц.orange ’апельсін’ (магчыма, паводле Фасмера, 3, 148, з ням.Orange) > оранж (1715); аранжарэя (з рус.оранжерея, Крукоўскі, Уплыў, 78). Франц., ням. словы канчаткова ўзыходзяць да перс.näräng (магчыма, з санскр.). Локач, 125.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кліматро́н
(ад клімат + гр. thronos = месцапрабыванне)
аранжарэя са штучным кліматам для вырошчвання раслінных згуртаванняў розных геаграфічных зон (параўн.фітатрон).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
szklarnia
ж.
1. шкляная майстэрня;
2. цяпліца; шклярніца, аранжарэя
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)