Ачу́хацца ’апомніцца’ (Касп.), ’аправіцца пасля цяжкай хваробы’ (Бір. Дзярж.), ’апрытомнець’ (Шат., КЭС, лаг.), ’абжыцца крыху пасля нягод’ (Юрч. Сін.), рус. очухатьсяапрытомнець, паправіцца, выздаравець’. Да этымалогіі параўн. вычухаць ’перанесці хваробу, недамаганне’ (Шат.), рус. очухать ’адчуць’, учухать, якія разам з чухаць ’адчуваць, нюхаць’ узыходзяць да čuti ’чуць’, параўн. Фасмер, 4, 388; Слаўскі, 1, 108; Махэк₂, 102.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апамятавацца, апрытомнець, ачнуцца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

consciousness [ˈkɒnʃəsnəs] n.

1. усведамле́нне, разуме́нне; свядо́масць; самасвядо́масць;

political consciousness паліты́чная свядо́масць

2. прыто́мнасць;

lose consciousness стра́ціць прыто́мнасць;

regain consciousness апрыто́мнець

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

revive [rɪˈvaɪv] v.

1. адраджа́ць; адраджа́цца; абуджа́цца; ажыўля́ць

2. апрыто́мнець

3. аднаўля́ць;

The opera was recently revived. Гэтую оперу нядаўна паставілі зноў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ачу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Апрытомнець; апамятацца; ачуняць. Колькі ляцеў я — не памятаю. А калі ачухаўся і расплюшчыў вочы, убачыў я, што ляжу на броўцы. Лынькоў. [Доўбік] праз які месяц ачухаўся ад кантузіі і зноў на перадавую. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апа́мятацца

1. (апрытомнець) zu sich kmmen*, zur Besnnung kmmen*; sich fssen (супакоіцца);

2. (адумацца) zur Vernnft kmmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ачуня́ць (БРС, Гарэц., Касп., Чач., КЭС, лаг., Клім.) ’апамятацца, апрытомнець; акрыяць’ (Янк. II), ’апрытомнець, выздаравець’ (Сцяшк.), ачунець, ачуняць ’ачухацца’ (Яруш.), ачуняць, ачуньваць і вычуняць ’паздаравець, выздаравець’ (Шат.), рус. смал. очунять, паўд.-рус. очунеть ’выздаравець, апрытомнець, ачнуцца’, паўн.-рус. оцюнеть. Сюды бранск. ачу́неть, вы́чунеть ’паздаравець, апрытомнець, ачнуцца’, укр. ви́чуняти. Звязваюць з рус. чваниться, чванный, гл. Патабня, РФВ, 3, 171; сумненні да гэтага выказвае Фасмер, 4, 321, 383 — адмаўляе сувязь з рус. чунеть ’прыходзіць у беспрытомны стан’ па семантычных прычынах; параўн. рус. очунѣти ’здурнець’, якое звязваюць з очюно́й ’дурны’, очунь ’дрэнна, вельмі’, гл. Львоў, ДСИЯ, 10, 1956, 68 і наст.; згодна з іншай версіяй (Львоў, Этимология, 1965, 194 і наст.), рус. очунь ад дзеяслова очутщ паводле Трубачова, Этимология 1971, 83, кароткая форма прыметніка, звязаная з в.-луж. cuni ’мяккі, пяшчотны’, ’тонкі’, славін. cȧ̃nï, cënï ’прыгожы’, што дае падставы рэканструяваць прасл. ot‑junъjь з пазнейшай дэкампазіцыяй o‑tjunъjь; развіццём значэння ад ’малады’ да ’мацнейшы, лепшы’ можна вытлумачыць як рус. очунь, очень ’вельмі’, так і, магчыма, рус. очунять, бел. ачуняць. Тады чуняць ’адчуваць сябе лепей’ (Нас.) і вытворныя вычуняць, атчуняць ’пазбавіцца цяжкай хваробы’ (Нас.), пачунець ’акрыяць’ (Пан. дыс.) трэба лічыць другаснымі ўтварэннямі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачу́ціць ’прывесці ў прытомнасць, ажывіць’ (КСП, Сцяц., Сцяшк.), ачу́ніццаапрытомнець’ (Янк. I), укр. очу́тити ’прывесці ў прытомнасць’, рус. тул. ачю́тытцаапрытомнець’, польск. ocucić ’прывесці ў прытомнасць’, ц.-слав. ощутити ’адчуць’, ст.-слав. оштоутити ’пазнаць, адчуць’. Звязана чаргаваннем галосных з ачнуцца; прасл. ot‑jutiti (), шляхам дэкампазіцыі ўспрынятае як o‑tjułiti (); адпавядае літ. atjaũsti ’спачуваць’ ад jaũsti, jaučiù ’адчуваць’, гл. Махэк, Studie, 41. Няроднаснае да чуць, чую, бо ў апошнім ч‑ мае праславянскі характар, а не з tj‑, гл. Фасмер, 3, 179; Слаўскі, 1, 108. Формы з націскам на канцы развілі значэнне ’апынуцца’, параўн. ачуці́цца ’аказацца, апынуцца’, укр. очути́тися, рус. очути́ться.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ача́пацца ’абвешацца чым-небудзь, многа надзець на сябе (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Ад чапаць ’чапляць’.

Ачапа́цца ’ачуняць, паправіцца’ (Шат.), укр. чарніг. очапатисяапрытомнець’. Ад чапаць ’павольна хадзіць’; да семантыкі параўн. выхадзіцца ’акрыяць пасля хваробы, выздаравець’, прэфіксацыя, магчыма, пад уплывам ачуняць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ачуня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Паправіцца пасля хваробы; ажыць. Лялькевіч пры добрым Сашыным і Поліным доглядзе хутка ачуняў, раны яго «гаіліся, як ад жывой вады», — жартаваў ён сам. Шамякін. / у перан. ужыв. Згарэла ад міны хата, пажухлі таполі, не ачунялі. Пташнікаў. // Апрытомнець. Толькі па пэўным часе ганарыстая і храбрая світа ваяводы Даўнаровіча крыху ачуняла ад жывёльнага страху. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)