Апавядальны твор са складаным сюжэтам і шматлікімі героямі; вялікая форма эпічнай літаратуры.
Гістарычны р.
|| прым.рама́нны, -ая, -ае ірамані́чны, -ая, -ае.
Раманны жанр.
Раманічная кампазіцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
declarative[dɪˈklærətɪv]adj.
1. дэклараты́ўны
2.ling.a declarative sentenceапавяда́льны сказ
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
э́пас, -у, м.
1.Апавядальны род літаратуры (у адрозненне ад драмы і лірыкі) (спец.).
2. Творы народнай творчасці — гераічныя сказанні, песні, паданні, аб’яднаныя агульнай тэмай, нацыянальнай прыналежнасцю, храналогіяй і пад.
Былінны э.
|| прым.эпі́чны, -ая, -ае.
Э. жанр.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Áussagesatzm -es, -sätze грам.апавяда́льны сказ
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АПАЛО́Г (грэч. apologos літар. апавяданне),
у старажытнагрэчаскай і ўсх. л-ры кароткі павучальны апавядальны твор, пабудаваны на алегарычным паказе жывёл і раслін. Блізкі да байкі, але вобразы ў апалогу менш канкрэтныя, большае месца займае дыдактычны элемент. Найб. вядомы збор апалога — у стараж.-інд. кнізе на санскрыце «Панчатантра» (3—4 ст.; у араб. і перс. перапрацоўках «Каліла і Дзімна», каля 750). Апалогі ўключаліся ў рэліг. і дыдактычныя аповесці («Гісторыя пра Варлаама і Іасафа»), Традыцыі гэтага жанру выкарыстаў Я.Колас у паэме «Сымон-музыка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
narrative
[ˈnærətɪv]1.
n.
1) апавяда́ньне n.
2) раска́званьне n.
2.
adj.
апавяда́льны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
апавяда́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. апавядаць.
2. Невялікі мастацкі апавядальны твор, звычайна ў прозе. Гумарыстычнае апавяданне. □ Усё зразумела Даніну яшчэ і таму, што ў апавяданні, якое чытала ім настаўніца, гаварылася пра такіх жа, як ён, дзяцей вясковай беднаты.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апало́г
(гр. apologos = літар. апавяданне)
кароткі павучальны апавядальны твор, пабудаваны на алегарычным паказе жывёл і раслін, у старажытнагрэчаскай і ўсходняй літаратуры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
э́пас
(гр. epos = слова, апавяданне)
1) гераічныя народныя паданні (напр. былінны э.);
2) апавядальны жанр мастацкай літаратуры ў адрозненне ад лірыкі ці драмы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
э́пас, ‑у, м.
1.Апавядальны род мастацкай літаратуры (у адрозненне ад драмы і лірыкі). Разведваючы новае, лірыка тым самым пракладвае шлях для драмы і эпасу, якія закліканы стварыць шырокія карціны грамадскага жыцця.Ярош.
2. Сукупнасць народных песень, паданняў, паэм, аб’яднаных агульнай тэмай, агульнай нацыянальнай прыналежнасцю, храналогіяй і пад. Гераічны эпас. Былінны эпас.
[Ад грэч. épos — слова, апавяданне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)