АНСА́МБЛЬ ТА́НЦА Мінскага клуба КІМ,
першы на Беларусі самадзейны маладзёжны харэаграфічны калектыў. Існаваў у 1926—30. Маст. кіраўнік К.Алексютовіч. У рэпертуары пастаўленыя ім нар. і сцэнічныя танцы (сцэн. варыянты традыц. бел. танцаў «Мікіта», «Лянок», «Казачок», «Лявоніха», «Крыжачок», «Мяцеліца», «Юрачка»), харэагр. карцінкі і сюжэтныя танцы сучаснай тэматыкі. Адыграў важную ролю ў справе далучэння прац. моладзі да маст. культуры.
Л.К.Алексютовіч.
т. 1, с. 377
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ансамбль песні і танца 1/350
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕРЛІ́НЕР АНСА́МБЛЬ»
(Berliner Ensemble),
нямецкі драм. тэатр. Засн. ў 1949 у Берліне Б.Брэхтам (узначальваў яго да 1956) і яго жонкай А.Вейгель як т-р антыфаш. і антымілітарысцкага кірунку (эмблема «Берлінер ансамбля» — «Голуб міру» П.Пікаса). У рэпертуары п’есы Брэхта, творы сусв. класікі, ням. і замежных драматургаў. У аснове мастацтва т-ра — звяртанне да думкі, інтэлекту гледача. Спектаклі вылучаюцца выразнасцю рэжысёрскага вырашэння, вобразным лаканізмам дэкарацый.
т. 3, с. 115
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТЫСТЫ́ЧНЫ АНСА́МБЛЬ у фізіцы,
сукупнасць вялікай (у гранічным выпадку бясконцай) колькасці аднолькавых неўзаемадзейных фіз. сістэм («копій» дадзенай сістэмы), якія знаходзяцца ў аднолькавых макраскапічных станах. Пры гэтым мікраскапічныя станы сістэм, што складаюць С.а., могуць адрознівацца, аднак сукупнасць іх павінна адпавядаць зададзеным значэнням макраскапічных параметраў з дакладнасцю да неістотна малых флуктуацый. С.а. — адно з асноўных паняццяў статыстычнай фізікі, якое дазваляе выкарыстоўваць метады імавернасцей тэорыі для апісання ўласцівасцей фіз. сістэм.
т. 15, с. 176
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ансамбль народнага танца СССР 1/350; 6/543
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ансамбль рускай драмы БССР, гл. Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Дзяржаўны ансамбль народнага танца СССР, гл. Ансамбль народнага танца СССР
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Дзяржаўны ансамбль танца БССР 1/350; 2/267; 4/224—225 (укл.), 226—227; 7/221; 10/226; 12/624
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускі дзяржаўны ансамбль народных інструментаў, гл. Дзяржаўны народны аркестр БССР
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ансамбль песні і танца «Дняпро» (Рэчыца) 1/350; 7/427
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)