лічы́льна-аналіты́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
лічы́льна-аналіты́чны |
лічы́льна-аналіты́чная |
лічы́льна-аналіты́чнае |
лічы́льна-аналіты́чныя |
| Р. |
лічы́льна-аналіты́чнага |
лічы́льна-аналіты́чнай лічы́льна-аналіты́чнае |
лічы́льна-аналіты́чнага |
лічы́льна-аналіты́чных |
| Д. |
лічы́льна-аналіты́чнаму |
лічы́льна-аналіты́чнай |
лічы́льна-аналіты́чнаму |
лічы́льна-аналіты́чным |
| В. |
лічы́льна-аналіты́чны (неадуш.) лічы́льна-аналіты́чнага (адуш.) |
лічы́льна-аналіты́чную |
лічы́льна-аналіты́чнае |
лічы́льна-аналіты́чныя (неадуш.) лічы́льна-аналіты́чных (адуш.) |
| Т. |
лічы́льна-аналіты́чным |
лічы́льна-аналіты́чнай лічы́льна-аналіты́чнаю |
лічы́льна-аналіты́чным |
лічы́льна-аналіты́чнымі |
| М. |
лічы́льна-аналіты́чным |
лічы́льна-аналіты́чнай |
лічы́льна-аналіты́чным |
лічы́льна-аналіты́чных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
аналіты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які грунтуецца на выкарыстанні аналізу. Аналітычны метад.
2. Які служыць для аналізу (у 2 знач.). Аналітычная вага.
3. Які мае схільнасць да аналізу; уласцівы аналітыку. Аналітычны розум.
•••
Аналітычная геаметрыя гл. геаметрыя.
Аналітычная хімія гл. хімія.
Аналітычныя мовы гл. мова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛАРУ́С»,
газета. Выдаецца з 20.9.1950 у Нью-Йорку Беларуска-амерыканскім задзіночаннем на бел. мове. Рэдактар З.Кіпель (з 1991). Друкуе матэрыялы з жыцця бел. эміграцыі, аналітычныя карэспандэнцыі пра становішча на Беларусі, нарысы па бел. гісторыі, творы бел. пісьменнікаў-эмігрантаў, успаміны. З газетай супрацоўнічалі дзеячы эміграцыі Н.Арсеннева, А.Адамовіч, У.Глыбінны, Я.Каханоўскі, Ф.Кушаль, А.Саковіч. Распаўсюджваецца ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Польшчы, Беларусі.
т. 2, с. 388
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЫТЫ́ЎНАЯ ТЭО́РЫЯ ЛІ́КАЎ,
раздзел лікаў тэорыі, які ахоплівае пытанні раскладання натуральных лікаў на складаемыя пэўнага выгляду, а таксама іх алг. і геам. аналагі. Напр., задача пра запіс лікаў у выглядзе пэўнай сумы n-x ступеняў: сумы 4 квадратаў, 9 кубаў (г.зв. Варынга праблемы), а таксама ў выглядзе сумы простых лікаў (гл. Гольдбаха праблема). Існуюць аналітычныя, алг., імавернасныя, элементарныя метады адыятыўнай тэорыі лікаў. Шырока выкарыстоўваецца ў камбінаторным аналізе, лінейным праграмаванні і інш.
В.І.Бернік.
т. 1, с. 144
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФО́РМНАЕ АДЛЮСТРАВА́ННЕ ў матэматыцы,
адлюстраванне адной вобласці на другую, пры якім захоўваюцца вуглы паміж прамымі, што перасякаюцца ўнутры абласцей; раздзел тэорыі функцый камплекснай пераменнай. Пры К.а. бясконца малыя фігуры пераўтвараюцца ў падобныя ім бясконца малыя фігуры. Уласцівасці К.а. маюць адналіставыя аналітычныя функцыі. К.а. дазваляе пры рашэнні задач пераходзіць ад зададзенай вобласці складанай формы да вобласці больш простай формы, для якой задача рашаецца непасрэдна. Выкарыстоўваецца ў гідра- і аэрамеханіцы, тэорыі фільтрацыі, электра- і радыётэхніцы, тэорыі пругкасці, картаграфіі і інш.
т. 8, с. 11
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУР ((Moore) Станфард) (4.9.1913, г. Чыкага, ЗША — 23.8.1982),
амерыканскі біяхімік. Чл. Нац. АН ЗША і Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў ун-т Вандэрбільда ў штаце Тэнесі (1935). Працаваў у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў у Нью-Йорку, Брусельскім, Кембрыджскім (Вялікабрытанія) ун-тах. Навук. працы па хіміі бялкоў. Распрацоўваў аналітычныя метады вызначэння амінакіслотнага саставу бялкоў. Выкарыстаў іонаабменную храматаграфію для хім. аналізу, сканструяваў амінакіслотны аналізатар. Высветліў першасную структуру ферменту рыбануклеазы. Нобелеўская прэмія 1972 (разам з К.Б.Анфінсенам, У.Х.Стайнам).
т. 11, с. 27
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́СНІК БЕЛАРУ́СКАГА ЭКЗАРХА́ТА»,
часопіс. Выдаецца Бел. правасл. царквой з 1990 у Мінску на бел. і рус. мовах. Засн. на базе час. «Минские епархиальные ведомости». Разлічаны на святароў і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі і сучаснага стану правасл. царквы на Беларусі, а таксама прадстаўнікоў інш. правасл. цэркваў і хрысц. канфесій. У часопісе пераважаюць артыкулы гісторыка-архіўныя, аналітычныя багаслоўскага зместу, прысвечаныя найб. значным падзеям у Беларускім экзархаце. Кожны нумар (пачынаючы з № 4) прысвечаны адной тэме. З 1990 у дадатак да часопіса выдаецца серыя брашур «Библиотека «Вестника Белорусского экзархата».
А.А.Петрашкевіч.
т. 4, с. 116
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАРО́ДНАЯ ГАЗЕ́ТА»,
грамадска-палітычная газета. Выдаецца з 2.10.1990 у Мінску на бел. і рус. мовах штодзённа. Заснавальнік — адкрытае акц. т-ва «Народная газета». Асвятляе пытанні грамадска-паліт., міжнар. жыцця, праблемы эканомікі, культуры, навукі, дзейнасць органаў заканадаўчай і выканаўчай улады Рэспублікі Беларусь. Шмат увагі аддае пытанням маралі і права, адносінам чалавека і грамадства. Публікуе заканадаўчыя акты, матэрыялы інфармацыйна-аналітычныя, па пытаннях эканомікі, адукацыі, культуры і гісторыі Беларусі, экалогіі, сац. праблемах, спорце і інш. Дае магчымасць выказацца людзям розных паліт. поглядаў, перакананняў. Шырока выкарыстоўвае лісты чытачоў, пазаштатных аўтараў.
А.А.Юдчыц.
т. 11, с. 171
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛГЕБРАІ́ЧНАЯ ТАПАЛО́ГІЯ,
галіна тапалогіі, якая вывучае ўласцівасці аб’ектаў і іх узаемных адлюстраванняў, што не мяняюцца пры неперарыўных дэфармацыях (гаматопіях). З кожнай тапалагічнай прасторай звязваецца паслядоўнасць алг. аб’ектаў Hn(x) (груп гамалогій); кожнаму неперарыўнаму адлюстраванню f:X → Y тапалагічных прастораў адпавядае набор гамамарфізмаў 𝑓n:Hn(X) → Hn(Y). Пры гэтым тапалагічная задача пераўтвараецца ў адпаведную алг. задачу. Калі сродкі алгебры дазваляюць рашыць такую задачу, то адваротным шляхам атрымліваюцца пэўныя меркаванні аб зыходнай тапалагічнай праблеме. У алгебраічнай тапалогіі звычайна разглядаюцца складаныя алг. аб’екты, напр., комплексы (мнагаграннікі, паліэдры), мнагастайнасці (замкнёныя, адкрытыя, гладкія, аналітычныя і інш.).
В.А.Ліпніцкі.
т. 1, с. 234
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАЛІТЫ́ЧНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,
функцыя, значэнне якой у кожным пункце яе вобласці вызначэння роўнае суме ступеннага шэрага, які збягаецца ў некаторым наваколлі гэтага пункта. Да аналітычнай функцыі адносяцца: рацыянальная функцыя, паказнікавая функцыя, лагарыфмічная функцыя, трыганаметрычныя функцыі, адваротныя трыганаметрычныя функцыі, іх разнастайныя кампазіцыі, а таксама функцыі, адваротныя да гэтых кампазіцый. Існуюць аналітычныя функцыі аднаго або некалькіх рэчаісных ці камплексных пераменных. Функцыя 𝑓(z) аднаго комплекснага пераменнага z=x+iy наз. аналітычнай функцыяй у пункце z0, калі ў некаторым наваколлі h гэтага пункта існуе канечная вытворная
(дыферэнцыравальнасць функцыі), што мае месца ў тым і толькі ў тым выпадку, калі выконваецца ўмова Кашы—Рымана
, дзе . Асновы тэорыі аналітычнай функцыі былі закладзены А.Кашы, Б.Рыманам і К.Веерштрасам, С.В.Кавалеўскай і інш. На Беларусі даследаванні па тэорыі аналітычнай функцыі пачаліся ў 1930-я г. ў БДУ (М.В.Ламбін, М.Л.Лукомская), з 1960-х г. праводзяцца ў АН, БДУ і інш. ВНУ рэспублікі (Ф.Дз.Гахаў, Э.І.Звяровіч і інш.). Аналітычныя функцыі маюць шматлікія дастасаванні ў матэм. аналізе (вылічэнне вызначаных інтэгралаў), у геаметрыі (канформныя адлюстраванні), у тэорыі пругкасці, гідрадынаміцы, электрадынаміцы і інш. навуках. Гл. таксама Кашы інтэграл, Кашы тэарэма.
Літ.:
Маркушевич А.И. Теория аналитических функций. Т. 1—2. М., 1967—68;
Шабат Б.В. Введение в комплексный анализ. Ч. 1—2. 3 изд. М., 1985;
Гахов Ф.Д. Краевые задачи. 3 изд. М., 1977.
Э.І.Звяровіч.
т. 1, с. 335
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)