Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕРЫКА́НСКІ ФУТБО́Л,
спартыўная гульня. Узнік у канцы 19 ст. ў ЗША на аснове рэгбі і футбола. Гуляюць 2 каманды па 11 чал. (замены па ходу сустрэчы) на працягу 4 квартаў (па 15 хвілін чыстага часу). Гал. мэта — занесці рукамі мяч грушападобнай формы ў заліковую зону і апусціць на зямлю (тачдаўн) або нагой накіраваць мяч у вароты (філдгол). Дазволены сілавыя прыёмы, для гульцоў прадугледжана спец. ахоўная амуніцыя. Найб. развіты ў ЗША, дзе штогод праводзяцца чэмпіянаты сярод прафес. клубаў; культывуецца ў 20 еўрап. краінах. Чэмпіянаты свету з 1967. На Беларусі развіваецца з 1990; клуб «Мінскія зубры» тройчы перамагаў на чэмпіянатах СНД.
М.А.Дубіцкі.
Амерыканскі футбол. Фрагмент гульні з удзелам каманды «Мінскія зубры».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́МІК АМЕРЫКА́НСКІ, сомік карлікавы (Ictalurus, або Amiurus nebulosus),
рыба сям. кошак-самоў, або кашэчых самоў атр. сомападобных. Пашыраны ў вадаёмах Паўн. Амерыкі. Завезены ў 1885 у Зах. Еўропу, у 1935 у зах. вобласці Беларусі і Украіны. Рассяліўся пераважна ў вадаёмах Брэсцкай вобл. Жыве ў азёрах, рэках, сажалках, у т. л.забалочаных.
Даўж. 14—20 да 45 см, маса ад 45—100 г да 2 кг. Цела голае, крыху сціснутае з бакоў, ад жаўтаватага да цёмна-карычневага і чорнага колеру. Бруха светлае, белаватае. зрэдку плямістае. Ёсць альбіносы. Галава вял., шырокая. На сківіцах па 2 пары вусікаў. Неразгалінаваныя прамяні ў спінным, грудным і анальным плаўніках калючыя; ёсць тлушчавы плаўнік. Корміцца лічынкамі насякомых, дробнымі малюскамі, водарасцямі, маляўкамі, ікрой інш. рыб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕРЫКА́НСКІ ЛЕГІЁН (American Legion),
у ЗША арг-цыя былых удзельнікаў розных войнаў. Засн. ў 1919 у Парыжы вайскоўцамі амер. экспедыцыйнага корпуса ў Еўропе, узаконена як афіц.арг-цыя актам Кангрэса ЗША. Штаб-кватэра ў г. Індыянапаліс. Узначальваецца выканкомам і нац. камандорам, якіх штогод выбірае з’езд легіянераў. Выступае за сац. абарону ветэранаў войнаў, займаецца ваенна-патрыят. выхаваннем моладзі. Паліт. пазіцыі Амерыканскага легіёна характарызуюцца антыпрафсаюзным курсам, негатыўным стаўленнем да іншаземцаў.