Які знаходзіцца за акіянам. Заакіянскія краіны.// Які робіцца за акіян. Заакіянскае падарожжа.// Прывезены, прысланы з-за акіяна. Заакіянскія тавары. Заакіянскі місіянер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕУ́ЦКАЯ ДЭПРЭ́СІЯ,
вобласць нізкага атм. ціску над паўд.ч. Ціхага ак. з цэнтрам паблізу Алеуцкіх а-воў; адзін з цэнтраў дзеяння атмасферы. Праяўляецца пераважна зімой: ціск у цэнтры алеуцкай дэпрэсіі ў студз. ніжэй за 1000 гПа. Існаванне звязана з частым праходжаннем цыклонаў у гэтым раёне акіяна. Аналагічная ісландскай дэпрэсіі на Пн Атлантычнага акіяна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акіяні́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае дачыненне да ўнутранага жыцця акіяна (у 1 знач.). Акіянічныя воды. Акіянічныя цячэнні. Акіянічны клімат. Акіянічныя адклады.// Які жыве ў акіяне. Акіянічная фауна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мнагадзённы, ‑ая, ‑ае.
Які працягваецца многа дзён. Над берагам, над гарадком стаяла глухая цішыня. Толькі шумеў неўгамонна прыбой, але хто заўважыць яго пасля мнагадзённага гулу адкрытага акіяна.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цуна́мі
(яп. tsunami)
гіганцкія ўсёразбуральныя хвалі, якія ўзнікаюць на паверхні акіяна ў час падводных землетрасенняў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БО́ГАРАЎ (Веніямін Рыгоравіч) (24.12.1904, Масква — 15.4.1971),
савецкі акіянолаг і гідрабіёлаг. Чл.-кар.АНСССР (1958). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926). З 1930 у н.-д. ін-тах АНСССР і Маскоўскім ун-це. Навук. працы па вывучэнні марскога і акіянскага планктону, біял. прадукцыйнасці і геагр. занальнасці акіяна. Адзін са стваральнікаў тэорыі пра біял. структуру акіяна (1959). Дзярж. прэмія СССР 1951.