ЛЕ́НДЛЕР (ням. Ländler ад Landl мясцовасць у Аўстрыі),
аўстрыйскі і нямецкі нар. парны танец. Паходзіць з альпійскіх рэгіёнаў Аўстрыі. Тэмп ажыўлены, але не хуткі. Муз. памер 3/4 або 3/8. Назву «Л.» да пач. 19 ст. мелі многія разнавіднасці аўстр. і ням.нар. танцаў, вядомых паводле харэаграфічных апісанняў з 16 ст. Тыповыя рухі: слізготны крок і павароты, вярчэнні партнёркі, прытупванні партнёра, адначасовае вярчэнне танцораў у розных напрамках. Рухі шырокія, свабодныя. Выконваўся пад спевы ці ў суправаджэнні сял. аркестра (скрыпка, кларнет, цытра). Прататып вальса. Як муз. жанр вядомы з 2-й пал. 18 ст. Характэрная форма — два 8-тактавыя перыяды з паўтарэннем кожнага. Яго выкарыстоўвалі венскія кампазітары (у Л.Бетховена — «ням. танец»), І.Брамс, А.Брукнер, Ф.Шуберт, Р.Шуман, Г.Малер і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
verkéhrsreichaажыўлены (пра вуліцу і г.д.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гутарлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Гаваркі, схільны да размоў. Заўсёды гутарлівы, Іван Мацвеевіч цяпер упарта маўчаў.Бядуля.//перан. Шумлівы, ажыўлены; незмаўкальны. Гутарлівы бор. □ Збоку ветру ў такт спявае Гутарлівы ручаёк.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэба́ты, ‑аў; адз.няма.
Абмеркаванне якога‑н. пытання; спрэчкі. Пасля даклада пачаліся дэбаты. Спыніць дэбаты. □ Пазіраючы ажыўлены рух навакол парламента, мы ўспомнілі, што сёння адбываюцца дэбаты па ратыфікацыі .. пагадненняў.Лынькоў.
[Фр. debats.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СМОЛАКУРЭ́ННЕ,
вытворчасць смалы спосабам сухой перагонкі асмолу. Вядома з даўніх часоў, у т. л.ўсх. славянам. Смалу выкарыстоўвалі для прасмолкі марскіх і рачных суднаў, канатаў, рыбацкіх невадоў і інш. На Беларусі ў 13 ст.ажыўлены гандаль смалою з Ганзай праз Рыжскі порт вёў Полацк. Вытворчасць і экспарт смалы павялічыліся ў 16 ст., асабліва ў 18—1-й пал. 19 ст. Памешчыкі, уладальнікі лясных угоддзяў развівалі смалакурны промысел для павелічэння таварнасці сваіх гаспадарак. З канца 18 ст. гандаль смалой ішоў праз паўд. парты Херсон, Адэсу. Смалакурны промысел быў найб. пашыраны на Падняпроўі і Палессі (Магілёўская і Мінская губ.). У 1804—10 на смалакурнях Мінскай губ. штогод выраблялі да 40 тыс., у Магілёўскай губ. да 20 тыс. бочак смалы. Смалу гналі ў асноўным прыгонныя сяляне, а пасля адмены прыгоннага права — сяляне-саматужнікі і купцы-лесапрамыслоўцы. Традыц. спосабы С. — ямны, майданны і ў смалакурных печах. К канцу 20 ст. саматужнае С. заняпала. Да 1980-х г. вытворчасцю смалы займаліся некаторыя леспрамгасы.
2. Прыдаць сілы, энергіі; зрабіць ажыўленым, бадзёрым.
Радасная вестка ажывіла людзей.
3. Напоўніць жыццём, рухам, дзейнасцю.
Вяселле ажывіла старэнькую хату.
4. Зрабіць больш актыўным, дзейным.
А. работу нарады.
|| незак.ажыўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз.ажыўле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шу́мны¹, -ая, -ае.
1. Які стварае шум¹ (у 1 знач.); гучны.
Ш. струмень.
Шумная размова.
2. Такі, дзе многа шуму¹ (у 1 знач.), надта ажыўлены.
Шумная аўдыторыя.
3.перан. Які выклікае шум¹ (у 2 знач.), сенсацыю.
Ш. поспех.
4. Які з’яўляецца шумам¹ (у 3 знач.), утвараецца пры дапамозе шуму¹ (спец.).
Шумныя гукі.
|| наз.шу́мнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
spirited
[ˈspɪrɪtɪd]
adj.
1) ажы́ўлены, ціка́вы, жывы́
2) натхнёны
spirited speech — натхнёная прамо́ва
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ратыфіка́цыя, ‑і, ж.
Зацвярджэнне вышэйшым органам дзяржаўнай улады міжнароднага дагавору, заключанага прадстаўніком улады; канчатковае зацвярджэнне міжнароднага пагаднення. Назіраючы ажыўлены рух навокал парламента, мы ўспомнілі, што сёння адбываюцца дэбаты па ратыфікацыі так званых парыжскіх пагадненняў.Лынькоў.
[Фр. ratification ад лац. ratus — які мае законную сілу і facere — рабіць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
roaring
[ˈrɔrɪŋ]
adj.
1) шу́мны, бу́рны, крыклі́вы
2) ажы́ўлены, кіпу́чы
a roaring business — кіпу́чы га́ндаль
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)