бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1996). Скончыла Мінскі ін-т замежных моў (1971), з 1976 працуе ў ім (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па фанетыцы, камунікатыўнай і функцыянальнай лінгвістыцы: «Параўнальная тыпалогія англійскай і беларускай моў» (1983, з В.А.Няхай), «Сегментная фанетыка і прасодыя вуснага маўлення» (1993), «Маўленчы рытм у сінхраніі і дыяхраніі» (1995) і інш.
бел. вучоны ў галіне ўнутранай медыцыны. Д-рмед.н. (1968), праф. (1969). Скончыў Адэскі мед.ін-т (1933). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1963 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях згусальнай і процізгусальнай сістэм крыві пры сардэчна-сасудзістых хваробах.
Тв.:
Тромботест при гипертонической болезни и атеросклерозе // Врачебное дело. 1967. № 3;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРГІЕ́НКА (Раіса Міхайлаўна) (13.7.1925 г. Новаўкраінка Кіраваградскай вобл., Украіна — 20.3.1987),
украінская спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт. Украіны (1960). Нар.арт.СССР (1973). Скончыла кансерваторыю ў г.Адэса (1951). Працавала ў Адэскім т-ры оперы і балета. Сярод партый: Наталка («Наталка Палтаўка» М.Лысенкі), Мар’яна («Арсенал» Г.Майбарады), Наташа («Русалка» А.Даргамыжскага) і інш. Выступала ў канцэртах. 2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе вакалістаў і артыстаў балета (1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ША (Юрый Карлавіч) (3.3.1899, г. Кіраваград, Украіна — 10.5.1960),
рус. пісьменнік. У 1916—18 вучыўся ў Новарасійскім ун-це (Адэса). Аўтар рамана «Зайздрасць» (1927), рамана-казкі «Тры таўстуны» (1928; аднайм. фільм, 1967), кнігі апавяданняў «Вішнёвая костачка» (1931), мемуарна-дзённікавых запісаў «Ні дня без радка» (выд. 1961). Пісаў вершы, нарысы, кінасцэнарыі і інш. Інсцэніраваў для тэатра раман Ф.Дастаеўскага «Ідыёт».
бел. вучоны ў галіне дрэваапрацоўкі. Д-ртэхн.н. (1952), праф. (1935). Скончыў Пецярбургскі тэхнал.ін-т (1913). У 1944—56 у Бел. лесатэхн. ін-це. Навук. даследаванні па распрацоўцы фізіка-тэхнал. метадаў разліку аптымальных рэжымаў рэзання драўніны і іх практычным выкарыстанні. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Даведнік па разліку рэжымаў рэзання драўніны» (1962) і «Рэзанне драўніны» (1975, разам з Н.І.Цвятковай).
расійскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1966). Герой Сац. Працы (1971). Скончыў Сімферопальскі ун-т (1924). З 1925 працаваў у кіно. Яго творчасць адметная стварэннем каларытных чалавечых характараў і лёсаў, яркіх быт. сцэн: трылогія «Дзяцінства Горкага», «У людзях», «Мае універсітэты» (1938—40), «Вясёлка» (1944), «Няскораныя» (1945), «Сельская настаўніца» (1947), «Дарагой цаной» (1958), «Фама Гардзееў» (1959). Дзярж. прэмія СССР 1941, 1946, 1948, 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́НСКІ (Уладзімір Уладзіміравіч) (7.2.1847, в. Шахварастоўка Палтаўскай вобл., Украіна — 26.10.1918),
расійскі заолаг, эмбрыёлаг. Акад. Пецярбургскай АН (1897; чл.-кар. 1893). Скончыў Харкаўскі ун-т (1867). З 1871 праф. Казанскага, з 1882 — Новарасійскага (г.Адэса) ун-таў. Дырэктар з 1897 Заалаг. музея Пецярбургскай АН і адначасова з 1901 Севастопальскай біястанцыі. Навук. працы па параўнальнай эмбрыялогіі нерв. сістэмы беспазваночных і рыб. Распрацоўваў параўнальна-эмбрыялагічны кірунак, створаны работамі І.І.Мечнікава і А.А.Кавалеўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПСКІ (Уладзімір Іпалітавіч) (11.3.1863, в. Самастрэлы Ровенскай вобл., Украіна — 24.2.1937),
украінскі батанік. Акад.АН Украіны (1919). Чл.-кар.АНСССР (1928). Скончыў Кіеўскі ун-т (1886), з 1887 працаваў у ім, у 1894—1917 у Пецярб.бат. садзе. З 1922 прэзідэнт АН Украіны. З 1928 дырэктар бат. сада ў г.Адэса (Украіна). Навук. працы па сістэматыцы і геаграфіі кветкавых раслін Украіны, Каўказа, Сярэдняй Азіі, гісторыі і бібліяграфіі батанікі.
азербайджанскі скульптар. Нар. мастак СССР (1973). Правадз.чл.АМСССР (1947). Вучыўся ў Адэскім маст. вучылішчы (1908—15), Ленінградскай АМ (1922—25). З 1926 жыў у Баку. Выкладаў у Азерб.маст. вучылішчы (з 1928). Аўтар помнікаў М.Ф.Ахундаву (1930), С.Кіраву (1939; Дзярж. прэмія СССР 1942) і інш. у Баку, шматлікіх партрэтаў і твораў у галіне манум. рэльефу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРКА́ДЗІЯ,
клімата-бальнеагразевы курорт на ўзбярэжжы Чорнага м., у межах г.Адэса. Засн. ў 1921. Клімат тыповы для прыморскай стэпавай зоны, спрыяльны для паветраных і сонечных ваннаў, начнога сну на беразе мора, аэраіонатэрапіі. Дадатковыя лек. фактары — ліманная гразь, марскія купанні з чэрвеня да жніўня, штучныя мінер. ванны на аснове марской вады. Пераважная спецыялізацыя санаторных устаноў (больш за 20) — лячэнне органаў дыхання, нерв., сардэчна-сасудзістых і гінекалагічных хвароб. Пансіянаты, дамы адпачынку, турбазы, паркі.