1. Металічная, касцяная або іншая зашпілька, пераважна ў форме кружка, якая прышываецца да адзення, абутку. Бліскучыя гузікі. Прышыць гузік. Адшпіліць гузікі.
2.Разм. Пра ўсё, што нагадвае па форме гэту зашпільку. Гузікі гармоніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абл.Адшпіліць (гузік, аплік, запінку). Кастусь абрадавана ўзяў шапку, надзеў яе на галаву, і, адплікнуўшы, адгарнуў яе верх і закрыў ім патыліцу і вушы.Галавач.Адплікнуў ён [мухамор] пінжачок Модны свой, у крапку.Калачынскі.// Адкрыць, адшчапіць (пра сумачку, рыдыкюль і пад.). [Ніна] адплікнула свой рыдыкюльчык і дастала невялікую насовачку.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Адкалоць, аддзяліць (трэску, лучыну). Толькі ў Мажэйкі куля адшчапіла ў аўтамаце кавалак прыклада, а ў Салаўёва быў прастрэлены рукаў.Шахавец.Маланка адшчапіла .. ніжнюю галіну, і яна павісла ўздоўж камля.Шамякін.
2. Адкрыць, адкінуць (кручок, зашчапку). [Мужчына] адшчапіў кручкі, піхнуў на двор абедзве рамы акна і высадзіў, ледзь не пад дождж, сваю лысіну.Брыль.Ігнась адшчапіў і ўважна агледзеў цёмныя сенцы без столі.Мурашка.
3.Адшпіліць, зняць прышчэпленае. Дзямід Сыч падышоў да Шайтана і адшчапіў карабін.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)