апаі́ць, апаю, апоіш, апоіць; зак., каго.

1. Напаіць больш чым трэба, празмерна. Апаіць каня. □ — Го, браток, — смяяліся мужчыны. — Апоіць цябе цётка малаком. Хадановіч.

2. Уст. Напаіць з мэтаю атруціць, адурманіць. — Можа, чары хто кінуў на іх, апаілі мо зеллем благім? Гэты лёх вартавалі ўтраіх і заснулі адзін за другім. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сцябло́ ’надземная частка травяністай расліны’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Ласт., Касп., Арх. Вяр., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’жэрдка, вакол якой кладуць стог’ (свісл., Шатал.), ’шасток каля печы для вешання адзежы’ (Чач.), ’журавель’ (беласт., Сл. ПЗБ; маст., дзятл., ДАБМ, камент., 810), ’рыбалоўная прылада’ (Ян.), сцебло́ ’ствол расліны, дрэва’, ’ручка веніка’ (ТС), сця́бла ’выдаўбаны з дрэва жолаб для складвання сетак’ (Браім, Рыбалоўства), сцябе́ль ’сцябло’ (Бяльк., Сцяшк.), сце́бель ’ручка ў вясле’ (ТС), стэбло́ ’дышаль у плуга’ (Тарн.), стэбэлі́на ’сцябло’ (бяроз., Шатал.). Укр. сте́бель, стебло́ ’сцябло’, стябло́ ’драўляны коўш’, ’дошка для складвання сетак’, ’сплеценая з чароту талерка’, рус. сте́бель, стебло́ ’дзяржанне; сцябло, ствол’, стараж.-рус. стьбло, стьбль, польск. ździeblo, źdźblo, в.-луж. stwjelco, н.-луж. spłо, дыял. zbło, палаб. ståblü, чэш., славац. stéblo, серб.-харв. ста́бло, ста̀бљика ’сцябло’, славен. stebə́l, stéblọ ’сцябло; ствол’, балг. стебло́, стъбло́ ’тс’, макед. стебло ’тс’. Прасл. *stьblo, *stьblь роднаснае літ. stìbis “membrum virile”, лат. stiba ’палка, галінка’, ст.-інд. stíbhis ’пучок, звязка’; з іншай ступенню вакалізма: літ. stiebas ’стоўб, ствол, сцябло’, stibýna ’з доўгімі нагамі’, лац. tībia ’галёнка’ (без s‑mobile), грэч. στιφός ’моцны’ да і.-е. базы *steb(h)‑, *stib(h)‑; гл. Траўтман, 287; Мее, 419; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1064; Буга, РФВ, 75, 148; Шустар-Шэўц, 1372–1373; Скок, 3, 323; ЕСУМ, 5, 404–405; Фасмер, 3, 750. Бязлай (3, 314) разглядае слова як субстантываваны прым. ад незасведчанага дзеяслова *stьbe/o‑ = лат. stibi, stíebuадурманіць, ап’яніць’, і, далей, літ. stỹbti ’стаць, вырасці ў вышыню’. Гл. яшчэ Борысь, 748–749.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тума́н ‘імгла, імжа; густое непразрыстае паветра’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр., Сцяшк., Арх. Вяр., ТС, Сл. ПЗБ, Вруб.): туман — гэто пара, якая падымаецца з вады (Сержп. Прымхі), ‘тое, што перашкаджае добра бачыць, што засцілае зрок’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ); туман слі͡епіць (Сержп. Грам.), тума́нь ж. р. ‘імгла’ (стол., Нар. лекс., Сл. Брэс.), ту́ман: туманом худыты ‘хадзіць без мэты’ (брэсц., Ск. нар. мовы), тумано́к ‘невялікі туман’ (Кліх, Юрч. СНЛ), тума́нішча ‘густы туман’ (Мат. Гом.); тума́н ‘абман, чмута’ (Нас., Некр. і Байк.): tumán ŭ oczy puskáje (Федар. 4), ‘неадукаваны, цёмны чалавек’ (ТС), туман напусціцьадурманіць, падмануць’ (ТС). Укр. ту́ман, тума́н ‘імгла’ ‘дурань’, рус. тума́н ‘імгла’, ‘хмара’, польск. tuman ‘воблака пылу’, ‘тупы чалавек’, балг. туман ‘імгла’, ‘пыл’, радоп. дума́н ‘тс’. Запазычана з цюркскіх моў: чагат., казах., кірг., караім., узб. tuman, башк., крым.-тат. томан ‘імгла’, тур. duman ‘дым, туман’, ‘пыл’, якія выводзяцца з цюрк. tum(a) ‘завалакаць, засцілаць, ахутваць’. Крыніцай паўднёвацюркскіх форм з пачатковым д‑[d‑] з’яўляюцца, аднак, індаеўрапейскія мовы: авест. dunman ‘туман’, dvąnman‑ ‘хмарка’, перс. dūdmān ‘дым’, ‘куродым, сажа’ (Фасмер, 4, 119; ЕСУМ, 5, 674–675; Арол, 4, 116; Аткупшчыкоў, ЭИРЯ, 4, 141; Жураўлёў, Язык и миф, 830). Сюды ж тумане́ць ‘з’яўляцца (аб тумане)’ (Шат.), тума́ніць ‘падманваць, пускаць пыл у вочы; затуманьваць, чмуціць’ (Нас., Некр. і Байк.), ‘адурманьваць’ (Шат.), ‘засцілаць, закрываць сабой (пра пыл, дым)’, ‘завалакаць (вочы)’, ‘пазбаўляць здольнасці ясна разумець, успрымаць’, ‘блытаць’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ‘курыць (самасад)’ (Юрч. СНЛ), ‘піць, баляваць дужа шчыра’ (Вушац. сл.), ‘ілгаць’ (гродз., ЖНС), туманіць вочы (галаву) ‘задурваць, падманваць’ (Юрч. Фраз.), тума́ніцца ‘губляць разважлівасць’ (Нас.), ‘угаворваць’ (свісл., Шатал.), ‘рабіцца няясным ад слёз у вачах’ (ТС), тума́ненне ‘падманванне’ (Юрч. Вытв.), ‘выпрошванне шляхам ліслівасці’, тума́нны ‘ілжывы, ліслівы’, тума́нка ‘ашуканка’, ‘дакучлівая просьбітка’, тума́ншчык ‘хлус’ (Нас.), тума́ннасць ‘густы туман’, ‘вялікая колькасць зорак у адным месцы далёка ад зямлі’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)