Adr. = Adresse – адрас

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

заадрасо́ўваць

‘надпісываць адрас на паштовым адпраўленні, багажы і да т. п.’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. заадрасо́ўваю заадрасо́ўваем
2-я ас. заадрасо́ўваеш заадрасо́ўваеце
3-я ас. заадрасо́ўвае заадрасо́ўваюць
Прошлы час
м. заадрасо́ўваў заадрасо́ўвалі
ж. заадрасо́ўвала
н. заадрасо́ўвала
Загадны лад
2-я ас. заадрасо́ўвай заадрасо́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час заадрасо́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

address1 [əˈdres] n.

1. а́драс

2. зваро́т, прамо́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

адрасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак. і незак., што і каму.

1. Паслаць (пасылаць) на які-н. адрас.

А. ліст брату.

2. перан. Накіраваць (накіроўваць).

Заўвагі адрасаваны рэдактару.

|| прым. адрасава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

adr.

= adres — адрас

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КАМПЛІМЕ́НТ (франц. compliment),

1) прыемнае ці спакуслівае выказванне ў чый-н. адрас, пахвала.

2) Традыцыйны паклон артыста пасля выканання нумару ці ў адказ на выклікі гледачоў (звычайна ў цырку).

т. 7, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Dckadresse f -, -n умо́ўны а́драс

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ping2 [pɪŋ] v.

1. свіста́ць

2. comput. пінгава́ць (тэсціраваць IP-адрас)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

А́ДРАСНАЯ МО́ВА ў вылічальнай тэхніцы,

фармальная мова для апісання працэсаў пераўтварэння інфармацыі ў ЭВМ. Кожны элемент інфармацыі адпавядае пэўнаму адрасу (напр., нумару ячэйкі памяці ЭВМ); некаторыя адрасы могуць адпавядаць інш. адрасам. Напр., калі элемент інфармацыі (адрас) b адназначна адпавядае адрасу a, то ў адраснай мове гэта запісваецца формулай a=b (адрасная функцыя). Вылічэнне новых значэнняў і іх засылка на пэўныя адрасы задаюцца адраснай формулай (2 адрасныя функцыі, злучаныя знакам засылкі =>). Запіс b => a азначае, што элемент b засылаецца на адрас a, пасля чаго a=b. Адрасны алгарытм (паслядоўнасць адрасных формул і інш. сімвалаў) спец. праграмамі-транслятарамі пераўтвараецца ў праграму на мове ЭВМ.

т. 1, с. 136

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адрасава́ць

(фр. adresser)

накіроўваць, пасылаць што-н. на пэўны адрас.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)