аджлу́кціць, ‑кчу, ‑кціш, ‑кціць; зак., што.

Разм.

1. Апрацаваць, адмыць жлукчаннем. Аджлукціць бялізну.

2. Прагна адпіць з якой‑н. пасудзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсмакта́ць, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак., што і чаго.

1. Смокчучы, адпіць чаго‑н.

2. Выдаліць вадкасць або газ якім‑н. прыстасаваннем, помпай і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спіць, сап’ю, сап’еш, сап’е; сап’ем, сап’яце; зак.

Разм.

1. што. Адпіць верхнюю частку чаго‑н. або з паверхні чаго‑н. Спіць вяршкі.

2. Выпіць. Нашыя Базылі што не з’елі, то спілі. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

upić

зак.

1. адпіць;

2. kogo напаіць каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

umoczyć

зак. макнуць; намачыць; змачыць;

umoczyć usta (wargi) — крыху адпіць; пакаштаваць;

umoczyć palce (ręce) w czym — прыкласці руку да чаго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прыгу́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што, чаго і без дап.

Прыклаўшы да вуснаў, крыху адпіць (звычайна віна або іншага напітку); пакаштаваць. Марынка прыгубіла шклянку і памкнулася паставіць яе, але, кінуўшы спадылба позірк на Паходню, выпіла да дна. Хадкевіч. Бацька выпіў гарэлку, а маці прыгубіла піва. Брыль. Хлопцы і гаспадар выпілі па поўнаму кубку, а гаспадыня толькі прыгубіла. Пальчэўскі.

прыгубі́ць, ‑гублю́, ‑гу́біш, ‑гу́біць; зак., каго-што.

Абл. Прывесці да пагібелі, загубіць. [Андрэй:] — Я з братам біўся калі, як гаспадарку дзялілі, ці што? Я яго абязвечыў, я яго прыгубіў? Чорны. [Ціток:] І-і-і, ты ж, братачка, мяне прыгубіш. Дзе я табе вазьму такія грошы? Каб рублёў з дваццаць, то яшчэ была б гаворка. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)