рашы́цца, рашу́ся, рэ́шышся, рэ́шыцца; зак.

1. на што і з інф. Знайшоўшы ў сабе сілы, смеласць, адважыцца на што-н.

Р. на далёкую паездку.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Атрымаць тое ці іншае рашэнне.

Ураўненне не рашылася.

3. Страціць што-н. (разм.).

Мы ўсяго рашыліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затрудни́ться быць (стаць) ця́жкім (цяжкава́тым); (не решиться) завага́цца, не адва́жыцца; см. затрудня́ться;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отча́яться сов.

1. стра́ціць надзе́ю, адча́яцца;

2. (решиться) разг. адча́яцца, адва́жыцца, асме́ліцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узва́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Вызначыць сваю вагу пры дапамозе вагаў; зважыцца. На вагі не адважыцца Ісці сама «мадам» [свіння]. Не так і лёгка ўзважыцца Трынаццаці пудам! Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асме́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Набрацца рашучасці, адважыцца што‑н. зрабіць, сказаць і пад. Нарэшце ранічкаю, калі не зусім яшчэ развіднелася, Саўка асмеліўся зайсці ў Цімохаў двор. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адва́га ’мужнасць, смеласць’ (КЭС, Шат., Нас., Касп., Яруш.), ст.-бел. одвага (1674) (Нас. гіст.), укр. відвага, рус. отвага, польск. odwaga, чэш. odvaha, славен. tvegati ўзыходзяць да лексічнай групы, звязанай сваім паходжаннем з ням. wagenадважыцца’. Гл. Вайян, RÉS, 22, 10.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

szarpnąć się

зак.

1. тузануцца;

2. замануцца; адважыцца; наважыцца; дазволіць сабе што;

szarpnąć się na duży wydatek разм. адважыцца на вялікія выдаткі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

адме́ціна, ‑ы, ж.

Знак, пастаўлены для выдзялення чаго‑н., указання на што‑н.; метка. [Дзед] спакойны, бо ніхто не адважыцца выкапаць дрэўца без адмеціны. Асіпенка. // След ад чаго‑н. Кулі прасвірчэлі ў паветры, слізганулі па насціле моста, упляміўшы яго белымі рванымі адмецінамі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рискну́ть сов. и однокр. рызыкну́ць; адва́жыцца;

я рискну́л спроси́ть его́ об э́том я рызыкну́ў (адва́жыўся) запыта́цца ў яго́ пра гэ́та;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адубяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Тое, што і адубець. [Прыборны:] — Дадумаўся, ліха на цябе, у лістападзе Днепр пераплываць. Зусім адубянець мог на сярэдзіне. Шамякін. Васіль Ціханавіч.. стаяў.. і думаў, як адважыцца сказаць пра смерць Дзяніса. Гэта трэба зрабіць сёння — для гэтага ж ён і прыйшоў сюды, але адчуваў, што язык нібы адубянеў. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)