оторва́ть сов., прям., перен. адарва́ць, мног. паадрыва́ць; (отодрать) ададра́ць, аддзе́рці, мног. пааддзіра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адшкумата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Абы-як, не разбіраючыся, наспех ададраць. Потым.. [Іван] ад камбатавых новых летніх ануч адшкуматаў два белыя матузы. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшмата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Неакуратна адарваць, ададраць, адрэзаць. Напіхаў я сабе банак у кішэні. Хлеба адшматаў добры кавалак і таксама пайшоў на сваё месца. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узадра́ць (узламаць, ададраць) ufbrechen* vt, erbrchen* vt;

узадра́ць падло́гу die Dele ufreißen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нааддзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Ададраць нейкую колькасць чаго‑н. Пасля пахавання, увечары, вярнуўшыся з папялішча школы, мы зноў сядзелі ўдвух з дзядзькам Яўменам на яго дворышчы на тых дошках, што нааддзіралі былі з платоў і на якіх збіраліся надоечы класціся спаць. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уляпі́цца, улепіцца; зак.

Разм.

1. Прыляпіцца, прыліпнуць. Фарба ўляпілася так, што не ададраць.

2. Учэпіста ўзяцца за што‑н., ухапіцца, учапіцца. Уляпіцца за поручні. □ — Пхайце ззаду! — крыкнуў фурман.. і сам уляпіўся за аглоблю. Колас. Ганна памкнулася спыніць [Костуся], але хлопец нічога не хацеў чуць і ўжо моцна ўляпіўся рукамі за клямку. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)