maltreat

[,mælˈtri:t]

v.t.

суро́ва абыхо́дзіцца з кім; зьдзе́кавацца, глумі́цца з каго́, глумі́ць што

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

жанглі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., чым і без дап.

1. Спрытна падкідваць і лавіць некалькі прадметаў адначасова.

Ж. талеркамі.

2. перан. Спрытна, але адвольна абыходзіцца (з фактамі, словамі і пад.).

Ж. лічбамі.

|| наз. жанглёрства, -а, н. і жанглі́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

manipulate [məˈnɪpjuleɪt] v.

1. маніпулі́раваць (кім-н. або чым-н.)

2. уме́ла абыхо́дзіцца (з чым-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

obchodzić się

незак.

1. абыходзіцца з кім; адносіцца, ставіцца да каго;

2. z czym абыходзіцца з чым; карыстацца чым;

3. bez czego абыходзіцца без чаго;

4. czym задавольвацца чым

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

папіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго-што. Штурхаючы, падштурхваючы, прымушаць ісці або перамяшчаць у якім-н. напрамку.

П. каго-н. у плечы.

П. тачку.

2. перан., каго і кім. Абыходзіцца з кім-н. зняважліва, распараджацца кім-н.

Усякі тут будзе п. мяне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго.

Пагардліва абыходзіцца з кім‑н., зневажальна адносіцца да каго‑н. Буржуазныя нацыяналісты з «Нашай нівы» спрабавалі трэціраваць Янку Купалу, Якуба Коласа і другіх паэтаў-рэалістаў. Ларчанка.

[Ад фр. traiter — абыходзіцца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rough​4 [rʌf] adv. гру́ба;

treat smb. rough дрэ́нна абыхо́дзіцца з кім-н.

♦

live/sleep rough BrE жыць без выго́д

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

malträtíeren vt дрэ́нна абыхо́дзіцца (з кім-н.), му́чыць (каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

push around

informal

абыхо́дзіцца з кім гру́ба; папіха́ць, трыма́ць у паняве́рцы каго́; зьдзе́квацца з каго́; стра́шыць, пало́хаць каго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПРАДУ́КТ ПРА́ЦЫ (ад лац. productus зроблены, створаны),

рэчавы або нематэрыяльны вынік працоўнай дзейнасці для задавальнення грамадскіх ці асабістых патрэбнасцей. Ўключае ў сябе навук. і вытв.-тэхн. распрацоўкі, тавары нар. ўжытку, аб’екты буд-ва. Кожны П.п. характарызуецца здольнасцю задавальняць якую-н. патрэбнасць і ўвасабленнем патрачанай на яго грамадскай працы. Сукупнасць карысных уласцівасцей П.п. ператварае яго ў спажывецкую вартасць. Гэта датычыцца натуральна-рэчавага боку П.п. З грамадскага боку П.п. ўвасабляе пэўную колькасць патрачанай працы ў розных сферах і галінах грамадскай вытв-сці і паказвае, у што абыходзіцца атрыманне спажывецкай вартасці, таксама кошт затрат для задавальнення пэўнай патрэбнасці людзей.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 12, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)