МІ́НСКАЯ АБУТКО́ВАЯ ФА́БРЫКА «СКАРАХО́Д».

Дзейнічала ў 1911—15 у Мінску. Належала Маскоўскаму акц. т-ву скуры і мех. абутку «Шаўрахром». Вырабляла абутак для рас. арміі. Мела паравы рухавік. Працавала каля 50 чал. У 2-й пал. 1915 эвакуіравана ў Маскву.

т. 10, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКАЯ АБУТКО́ВАЯ ФА́БРЫКА «АРОЛ».

Дзейнічала ў 1910—15 у Мінску. Мела мех. рухавікі (99 к.с.) і спец. абутковыя машыны. У 1910—13 працавала 160 чал., выпускала каля 800 пар абутку за суткі. У 1-ю сусв. вайну выпускала абутак для рас. арміі.

т. 10, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРБА́РНАЯ, ФУ́ТРАВАЯ І АБУТКО́ВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

галіна лёгкай прамысловасці, спецыялізаваная на выпуску натуральных і штучных скур, скураных тавараў, спілаку, футра і вырабаў з яго, пашыве абутку. У 1995 на Беларусі дзейнічала 140 прадпрыемстваў галіны. Гл. Гарбарная прамысловасць, Футравая прамысловасць і Абутковая прамысловасць.

т. 5, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Абутковая фабрыка імя М. І. Калініна, гл. Абутковае вытворчае аб’яднанне «Прамень»

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мінская абутковая фабрыка імя Э. Тэльмана 3/355, гл. Абутковае вытворчае аб’яднанне «Прамень»

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ЦЕБСКАЯ АБУТКО́ВАЯ ФА́БРЫКА «ЧЫРВО́НЫ КАСТРЫ́ЧНІК» Засн. ў 1923 у Віцебску на базе саматужных майстэрняў. З 1938 — ф-ка «Чырвоны Кастрычнік». У час Вял. Айч. вайны была эвакуіравана ў г. Кунгур (Пермская вобл. Рас. Федэрацыі). Аднаўленне пачалося ў Віцебску з 1944. У пасляваен. гады рэканструявана і расшырана, у 1988 дзейнічала 13 патокаў з закончаным вытв. цыклам магутнасцю 7 млн. пар абутку за год. З 1989 у складзе прадпрыемства «Белвест». З 1994 ф-ка пераўтворана ў акц. т-ва «Чырвоны Кастрычнік». Магутнасць 3,5 млн. пар абутку за год. Асн. прадукцыя (1996): жаночы і дзіцячы абутак.

т. 4, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Мінская абутковая фабрыка імя М. І. Калініна 3/355, гл. Абутковае вытворчае аб’яднанне «Прамень»

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

абутко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да абутку. Абутковая прамысловасць. Абутковы магазін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абутко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абутко́вы абутко́вая абутко́вае абутко́выя
Р. абутко́вага абутко́вай
абутко́вае
абутко́вага абутко́вых
Д. абутко́ваму абутко́вай абутко́ваму абутко́вым
В. абутко́вы (неадуш.)
абутко́вага (адуш.)
абутко́вую абутко́вае абутко́выя (неадуш.)
абутко́вых (адуш.)
Т. абутко́вым абутко́вай
абутко́ваю
абутко́вым абутко́вымі
М. абутко́вым абутко́вай абутко́вым абутко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абутко́вы Schuh-; Stefel-;

абутко́вая прамысло́васць Schhindustrie f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)