ekspediować

незак.

1. адпраўляць, пасылаць;

2. абслугоўваць пакупнікоў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

usługiwać

незак. абслугоўваць; прыслужваць;

usługiwać do stołu — прыслужваць за сталом

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ МО́ВА,

мова, якая з’яўляецца сродкам вусных і пісьмовых зносін нацыі. Складваецца з мовы народнасці ў перыяд станаўлення нацыі. Функцыянуе ў некалькіх разнавіднасцях: літаратурная мова, прастамоўе, мясц. гаворкі і сац. дыялекты. Вышэйшая форма Н.м. і неабходная ўмова яе існавання — літ. мова, якая лічыцца ўзорнай і прызнаецца ўсімі носьбітамі гэтай Н.м. Адна з найб. істотных прымет нацыі — Н.м. Звычайна адна нацыя атаясамліваецца з адной Н.м. (напр., рускія — з рускай, французы — з франц. мовай). Аднак у сучасным свеце дастаткова распаўсюджаны сітуацыі, калі адна нацыя карыстаецца некалькімі мовамі (напр., у Швейцарыі функцыянуюць 4 дзярж. мовы) або адна мова можа абслугоўваць моўныя патрэбы некалькіх нацый (напр., англ. мова ў Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш. краінах). У апошнім выпадку фарміруюцца нац. варыянты адной мовы: англ. брытанская, англ. амерыканская, англ. аўстралійская і г.д.

Сучасная літ. беларуская мова як найвышэйшая форма Н.м. пачала складвацца ў 19 ст. Асаблівасцю яе фарміравання было тое, што новая бел. літ. мова амаль не мела традыцый пераемнасці з пісьмовай старабеларускай мовай — мовай бел. народнасці — і складвалася на нар.-гутарковай аснове. Толькі ў 1920-я г. бел. мова набыла ўсе правы і функцыі Н.м. і пасля некалькіх стагоддзяў перапынку пачала абслугоўваць усе сферы моўнага жыцця бел. нацыі. Значнае пашырэнне грамадскіх функцый спрыяла і развіццю самой бел. Н.м., найперш яе літ. формы. На сучасным этапе бел. Н.м. паспяхова выконвае свае функцыі ў розных сферах зносін паміж людзьмі, на ёй ствараецца разнастайная маст. л-ра, выдаюцца газеты і часопісы, друкуюцца навук. працы, яна гучыць па радыё і на тэлебачанні, што з’яўляецца сведчаннем высокага ўзроўню яе развіцця. Сучасная бел. Н.м. — сродак зносін бел. нацыі — функцыянуе ў 2 асн. разнавіднасцях: літ. мова і мясц. народныя гаворкі. Літ. бел. мова абслугоўвае сферы вусных і пісьмовых зносін, мясц. гаворкі з’яўляюцца сродкам вусных зносін пераважна жыхароў сельскай мясцовасці. Хоць сфера функцыянавання нар. гаворак істотна звузілася і значна зменшылася кола іх носьбітаў, яны працягваюць адыгрываць важную ролю ва ўзбагачэнні лексічных сродкаў літ. мовы. Асаблівасцю існавання сучаснай бел. Н.м. з’яўляецца яе функцыянаванне і развіццё ва ўмовах двухмоўя, г.зн., што моўныя патрэбы адной бел. нацыі абслугоўваюць 2 Н.м. — бел. і руская.

Літ.:

Крамко І.І., Юрэвіч А.К., Яновіч А.І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т. 2. Мн., 1968;

Взаимоотношение развития национальных языков и национальных культур. М., 1980.

А.​А.​Лукашанец.

т. 11, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

posługiwać

незак. прыслужваць; абслугоўваць;

posługiwać do stołu — падаваць да стала; прыслужваць за сталом

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

man2 [mæn] v.

1. укамплекто́ўваць (персаналам);

The ship is manned by a crew of 30. Каманду карабля складаюць 30 чалавек.

2. абслуго́ўваць (абсталяванне);

the first manned spaceship пе́ршы касмі́чны карабе́ль, які́м кірава́ў чалаве́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

załatwiać

незак.

1. рабіць; уладжваць; спраўляць; абладжваць;

załatwiać sprawunki — рабіць пакупкі;

2. kogo абслугоўваць; прымаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

bedenen

1. vt прыслуго́ўваць, абслуго́ўваць

2. ~, sich (G) карыста́цца (чым-н.); частава́цца (чым-н.);

~ Sie sich! часту́йцеся, калі́ ла́ска!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

працава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; незак.

1. Займацца якой-н. працай, ажыццяўляць якую-н. дзейнасць.

П. у полі.

Хто працуе, той і мае (прыказка). Хто працуе, таму і шанцуе (прыказка). П. здзельна.

П. над помнікамі старой пісьменнасці (вывучаць іх). П. над сабой (удасканальваць сябе ў чым-н.). П. са слоўнікам.

2. Мець дзен. які-н. занятак, пасаду, служыць.

П. на фабрыцы.

П. у калгасе.

П. бухгалтарам.

3. на каго-што. Абслугоўваць каго-, што-н. сваёй працай.

П. на сябе.

Завод працаваў на абарону.

4. чым. Прыводзіць у дзеянне, кіраваць чым-н.

П. вёсламі.

П. рукамі і нагамі ў вадзе (плысці).

5. Знаходзіцца ў дзеянні, выконваць свае функцыі.

Матор працуе без перабояў.

Сэрца нармальна працуе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bfertigen vt

1) адпраўля́ць, адсыла́ць;

inen Zug ~ адпраўля́ць цягні́к [по́езд]

2) абслуго́ўваць (наведвальнікаў, кліентаў)

3) адшы́ць (каго-н.)

4) афармля́ць (дакументы); закрыва́ць (справу)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

versrgen

1. vt (mit D)

1) забяспе́чваць (чым-н.), абслуго́ўваць

2) выко́нваць

2. ~, sich рабі́ць запа́сы, забяспе́чваць сябе́ (mit D – чым-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)