amputate

[ˈæmpjəteɪt]

v.t.

1) ампутава́ць; адраза́ць

2) абраза́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

okrawać

незак. абразаць, абрэзваць, уразаць, урэзваць; кроіць; памяншаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

trim3 [trɪm] v.

1. падраза́ць, падрэ́зваць, падстрыга́ць (валасы, дрэвы); абраза́ць, абрэ́зваць (пругі)

2. (with) аздабля́ць, упрыго́жваць (адзенне)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АКЦЫ́З (франц. accise ад лац. accidere абразаць),

від ускоснага падатку на тавары і паслугі ўнутр. вытв-сці. Аб’ектам такога абкладання, як правіла, з’яўляюцца тавары масавага ці абмежаванага выкарыстання, прадметы раскошы, а таксама пашыраныя камунальныя, трансп., культ. і інш. паслугі. Некаторыя краіны ў пратэкцыянісцкіх мэтах абкладаюць акцызам і імпартныя тавары (звыш мытных пошлін). Акцыз уключаецца ў цану тавару і ў тарыф за паслугі і фактычна перакладваецца на спажыўца. З’яўляецца важнай крыніцай даходаў дзярж. бюджэту. У 1904 у Расіі акцыз (разам з віннай манаполіяй) даваў амаль 50% бюджэтных даходаў. У б. СССР у 1930—31 быў адменены. У Рэспубліцы Беларусь уведзены законам «Аб акцызах» ад 19.12.1991, які вызначае тавары і паслугі, што абкладаюцца акцызам. Плацельшчыкамі акцызу з’яўляюцца юрыд. і фіз. асобы, якія ажыццяўляюць вытв. і камерцыйную дзейнасць, аказваюць паслугі.

т. 1, с. 221

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абраза́нне ср.

1. обре́зка ж., обреза́ние; острига́ние, обстрига́ние; чека́нка ж.; см. абраза́ць1;

2. рел. обреза́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чека́нить несов.

1. в разн. знач. чака́ніць;

чека́нить моне́ту чака́ніць мане́ту;

чека́нить на́дписи на меда́лях чака́ніць на́дпісы на медаля́х;

чека́нить слова́ чака́ніць сло́вы;

2. с.-х. абраза́ць; (пасынковать) пасынкава́ць;

чека́нить виногра́д абраза́ць вінагра́д;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

beschniden* vt

1) абраза́ць, падраза́ць; абстрыга́ць

2) скарача́ць, памянша́ць;

das inkommen ~ урэ́заць дахо́д

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пасынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Абламаць (абломваць), абразаць (абрэзваць) у раслін лішнія бакавыя парасткі, пасынкі. Аднойчы бацька пасынкаваў тытунь. Адломленыя парасткі і лісце ён паклаў на печы сушыць. Навуменка. Гаспадыня, якая канчала пасынкаваць і падвязваць памідоры, прывіталася з Верай Антонаўнай, быццам са старой знаёмай. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

obcinać

незак.

1. абрэзваць, абразаць; абсякаць;

2. перан. уразаць; скарачаць; змяншаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pare

[per]

v.

1) абраза́ць, зраза́ць; абіра́ць у́льбіну, я́блык)

2) адраза́ць

- pare down

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)