Абша́стаць ’абабраць, абакрасці’ (Бяльк., БРС, Касп.), абшастаць ’абрэзаць’ (Сцяц.) да шастаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абшва́біцьабакрасці, абыграць’ (Нас.), відаць < польск. oszwabić ’ашукаць’ да szwab ’шваб, пагардлівая назва немца’. Параўн., аднак, бел. шваб, швабіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абшывалі́ць ’абабраць, абакрасці, зрабіць хутка справу’, параўн. абшамыць (Бяльк.) да аб‑шавяліць. Параўн. другое значэнне дзеяслова шаволіць ’шукаць, рыскаць’. Гл. шаволіць, абшаволіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zrabować

зак. абрабаваць; абакрасці;

zrabować dom — абрабаваць дом

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

абабра́ць, абабяру́, абабярэ́ш, абабярэ́; абабяро́м, абабераце́, абабяру́ць; абабяры́; абабра́ны; зак.

1. што. Зняць, сабраць плады з чаго-н.

А. агрэст з куста.

2. каго-што. Абакрасці, забраць усё, што ёсць.

Суседа абабралі да ніткі.

3. што. Зняць лушпінне з чаго-н.

А. бульбіну.

|| незак. абабіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абабіра́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абчы́сціць, -чы́шчу, -чы́сціш, -чы́сціць; -чы́шчаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць чыстым, ачысціць ад бруду, пылу і пад.

А. сцежку ад снегу.

2. што. Зняць налёт з паверхні чаго-н.

А. посуд.

3. што. Зняць скурку, лушпіны і пад.

А. апельсін.

А. бульбіну.

4. перан., каго-што. Абрабаваць, абакрасці, абабраць (разм.).

А. магазін.

|| незак. абчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абчы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑чысціць; зак., каго-што.

1. Вызваліць ад бруду, пылу і пад.; зрабіць чыстым. Абчысціць паліто ад снегу. // Пазбавіць ад налёту паверхню чаго‑н. // Зняць лушпіны, скурку і пад.; абабраць, аблузаць.

2. перан. Разм. Абакрасці, абабраць, абрабаваць. Пакуль ён [Паліводскі] ляжаў ледзьве жывы ў балоце, нехта абчысціў яго пазухі і кішэні. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абадра́ць, абдзяру́, абдзярэ́ш, абдзярэ́; абдзяро́м, абдзераце́, абдзяру́ць; абдзяры́; абадра́ны; зак., каго-што.

1. Здзерці з усіх бакоў, абдзерці, злупіць, ачысціць.

А. кару.

А. пяньку.

2. Пакрыць драпінамі; падрапаць.

А. нос.

3. перан. Абабраць, абакрасці, ашуканствам пазабіраць што-н. у каго-н. (разм.).

А. пакупніка.

|| незак. абдзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абдзіра́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.) і абдзі́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абчы́сціць

1. rinigen vt, säubern vt;

2. (яблыкі, бульбу і г. д.) schälen vt, (b)pllen vt; bschuppen vt (рыбу);

3. (абакрасці) usräumen vt, entleren vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абкрасці, абакрасці; абабраць, абадраць, абчысціць, ачысціць, абшастаць (перан., разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)