абвяшчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвяшчаць — абвясціць.

2. Паведамленне, аб’ява, заява аб чым‑н. у вуснай або ў пісьмовай форме.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́вешаны áusgehängt (аб’ява); áufgehängt (бялізна); ábgewogen (правераная вага)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аншла́г, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Аб’ява аб тым, што ўсе білеты (на спектакль, канцэрт і пад.) прададзены.

2. Вялікі поспех (перан.).

Спектакль прайшоў з аншлагам.

3. Буйны загаловак у газеце (спец.).

А. на ўсю паласу.

|| прым. аншла́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Zéitungsinserat n -(e)s, -e газе́тная аб’я́ва, аб’я́ва ў газе́це

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

advertisement [ədˈvɜ:tɪsmənt] n. аб’я́ва; рэкла́ма;

the advertisement page старо́нка з рэкла́май (у газеце)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АФІ́ША (франц. affiche),

від рэкламы, паведамлення пра спектакль, канцэрт, лекцыю, кінафільм ці інш. культ.-масавае, відовішчнае, спарт. мерапрыемства. Размнажаюць паліграф. або трафарэтным спосабам. Можа быць шрыфтавая, маляваная, з выкарыстаннем фатаграфіі.

Як выдавецкая, відовішчна-тэатр. і гандл. аб’ява вядома ў Еўропе з 16 ст. Масавае пашырэнне атрымала ў 19 ст. На Беларусі пашырана з сярэдзіны 19 ст. Друкаваная афіша папярэднічала пастаноўцы першай бел. оперы «Ідылія» С.​Манюшкі (1852). У галіне афішы працуюць бел. плакатысты У.​Васюк, У.​Жук, У.​Крукоўскі, І.​Радунскі, В.​Смаляк, М.​Стома, І.​Уладычык і інш.

т. 2, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАСКРЫ́ПЦЫІ (лац. proscriptio аб’ява),

у Старажытным Рыме спіс асоб, публічна аб’яўленых па-за законам. За выдачу ці за забойства ўнесенага ў П. назначалася ўзнагарода, у т. л. рабам, за ўкрывальніцтва — пакаранне смерцю; маёмасць ахвяр П. канфіскоўвалася, нашчадкі пазбаўляліся пачэсных правоў і маёмасці. П. вынайдзены правадыром аптыматаў Л.К.Сулай для расправы з прыхільнікамі Г.Марыя (82—81 да н.э.), выкарыстоўваліся ім і яго набліжанымі для ўласнага ўзбагачэння і каб паквітацца з паліт. праціўнікамі. У яшчэ большых памерах, чым пры Суле, П. былі аб’яўлены ў 43 да н.э. ў час 2-га трыумвірату.

т. 13, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Bekánntmachung f -, -en аб’я́ва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zgłoszenie

н. заява; аб’ява; паведамленне; прапанова

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

афі́ша, ‑ы, ж.

Аб’ява аб спектаклі, канцэрце, лекцыі і пад., якая вывешваецца на відным месцы. [Вецер] зрываў з галавы ў Будніка шапку, шырока расхрыстваў.. паліто і сярдзіта рваў са сцен тэатральныя афішы. Галавач.

[Фр. affiche.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)