2.Разм.Аб’ехаць, праехаць пэўную тэрыторыю. [Дырэктар МТС:] — Абкаціў паўраёна. Работа ідзе як лепш не трэба.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
umschíffenvt аб’язджа́ць, аб’е́хаць (на караблі) (вакол чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ДЗЕЯСЛО́Ў,
знамянальная часціна мовы, якая абазначае працэс, што адбываецца ў часе. Паняцце працэсу аб’ядноўвае прыватныя значэнні фіз. дзеяння, руху, перамяшчэння, стану, адносін, выяўлення ці змены прыкметы. У бел. мове Дз. мае формы стану, трывання, ладу, часу, асобы, ліку, зваротнасці і незваротнасці (гл. адпаведныя арт.). Дз. ўмоўнага ладу і прошлага часу абвеснага ладу маюць род — мужчынскі, жаночы, ніякі («ішоў», «ішла», «ішло»). Неспрагальныя формы Дз. — інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Асобную групу складаюць безасабовыя Дз. («світае», «пацяплела», «шанцуе»).
У старабел. мове закончанае і незакончанае трыванні не проціпастаўляліся, але было болей форм часу (перфект. аорыст. плюсквамперфект, будучы I, будучы II і інш.), якія паказвалі закончанасць ці працягласць дзеяння; часцей ужываліся дзеепрыметнікі. Словаўтварэнне Дз. у сучаснай бел. мове надзвычай багатае прэфіксацыяй («ехаць — аб’ехаць — выехаць — даехаць — з’ехаць — наехаць — недаехаць — паехаць — пераехаць — прыехаць — уз’ехаць» і г.д.). Асн. сінтаксічная роля Дз. — быць выказнікам. Інфінітыў, дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе выступаюць і ў ролі інш. членаў сказа. У залежнасці ад адносін да аб’екта Дз. падзяляюцца на пераходныя, якія спалучаюцца з прамым дапаўненнем («будаваць дом», «выпіць квасу», «гандляваць агароднінай»), і непераходныя («ісці», «бялець», «сталярнічаць»).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сусве́т, -у, М -све́це, м.
1. (С вялікае). Увесь свет, бясконцы ў часе і прасторы, разнастайны па формах, якія прымае матэрыя ў працэсе свайго развіцця.
Разгадаць тайны Сусвету.
2. Зямны шар, Зямля з усім, што існуе на ёй.
Аб’ехаць увесь с.
|| прым.сусве́тны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Сусветная прастора.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пааб’язджа́ць, ‑ае; зак.
Разм.
1.каго-што. Аб’ехаць усё, многае або ўсіх, многіх.
2. Асесці, асунуцца — пра ўсё, многае. Так ад таго лета і зеўрае пасярод вёскі незасыпаная яма. Бакі яе пааб’язджалі, абсунуліся.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́паць1, ‑пця; Рмн. ‑пцей; м.
1. Сялянскі абутак, плецены з лыка, бяросты ці вяровак. Лазовыя лапці. Вяровачныя лапці. □ Сівабароды стары ў сівым армяку, у лапцях, з торбай, стаяў ля пераезду, паклаўшы рукі на кій.Хадкевіч.
2.перан.Разм.пагард. Пра адсталага, некультурнага чалавека.
•••
Абуць у лапцігл. абуць.
На лапці не аб’ехацьгл.аб’ехаць.
Плесці кашалі з лапцямігл. плесці.
ла́паць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
Разм. Хапаць, мацаць рукамі. [Груня:] Адыдзі! Раней вытры нос, а потым лапай...Гурскі.Маці цяжка ўздыхала, ўпоцемку лапала па чарэні — намацвала лучыну.Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)