помнік драўлянага дойлідства ў в. Мясяцічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Пабудавана ў 1794. Царква трохзрубная, з прамавугольнымі ў плане асн. зрубам і бабінцам і 5-граннай апсідай. Асн. зруб накрыты шатровым дахам з галоўкай на глухім барабане, бабінец і апсіда — вальмавым. Пры ўваходзе тамбур пад 2-схільным дахам. Сцены гарызантальна ашаляваны. На Пд ад царквы 2-ярусная зрубна-каркасная званіца пад шатровым дахам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
га́ры
1. Выгаралае месца на тарфяным балоце (Беш.Касп.).
2. Пажарышча, дзе лес выпалены пад раллю (Віц.Нік. 1892).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
пад'я́м'е Месца каля ямы, капальні, глінішча (Стол.); пад пагоркам з укапаным плавільным горнам (Арш.). Тое ж пад'я́мічча, пад'я́мнічча (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
я́ткаСт.-бел. Палатка, гандлёвае месца на базары пад палатнянай паветкай (1578 ІЮМ, вып. 32, ч. II, 1906, 32).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
дачаса́ць1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.
Скончыць часанне 1, расчэсванне (пра лён, воўну і пад.). Жанчыны дачасалі лён.
дачаса́ць2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.
Скончыць часанне 2, абчэсванне (пра дрэва, камень і пад.). Дачасаць бервяно. □ Максім дачасаў калок, кінуў яго пад плот, абабіў шапкаю спераду штаны, на якія начаплялася трэсак.Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсне́жны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца пад снегам, узяты з-пад снегу. Падснежны лёд. □ Да паляне ў светлым пералеску Расцвілі, налітыя расой, Сінія падснежныя пралескі — Пад аховай урачыстых хвой.Панчанка.Ледзь толькі крануцца падснежныя воды, Ледзь толькі вярба прывітае вясну, Раблюся я ворагам крохкай прыроды — Галінкі ламлю я і ў хату цягну.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cover1[ˈkʌvə]n.
1. на́крыўка; накі́дка, чахо́л, каўпа́к
2. во́кладка;
(to read) from cover to cover (чыта́ць) ад во́кладкі да во́кладкі
under plain cover у про́стым канве́рце, у канве́рце/бандэро́лі без фі́рменнага зна́ка;
under separate cover у асо́бным канве́рце/паке́це
6.tech. пакры́шка, шы́на
7. прыбо́р (сталовы)
♦
under cover та́йна, сакрэ́тна;
under cover ofпад прыкрыццём, пад по́крывам
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
знак, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Метка, прадмет, якім абазначаецца, выражаецца што-н.
Знакі адрознення (умоўныя абазначэнні на форменным адзенні, якія паказваюць род войск, званне і пад.). Знакі ўзнагароды (пра ордэны, медалі). Грашовы з. (крэдытны білет). З. паштовай аплаты (марка).
2. Знешняе сведчанне, прымета чаго-н.
Знакі ўвагі.
Нядобры з.
Маўчанне — з. згоды.
3. Жэст, рух, якім сігналізуюць, паведамляюць што-н.
Падаць з. галавой.
◊
Пад знакамчаго (высок.) — кіруючыся якой-н. ідэяй, якім-н. імкненнем.
Пад знакам барацьбы за міжнародную бяспеку.
У знакчаго — як сведчанне, доказ чаго-н., выяўляючы, паказваючы што-н.
У знак памяці.
У знак пратэсту.
|| прым.зна́кавы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.).
Знакавая сістэма (сістэма знакаў як сродак камунікацыі ў 2 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пята́, -ы́, ДМ пяце́, мн. пя́ты і (з ліч. 2, 3, 4) пяты́, пят, ж.
1. Задняя частка ступні, а таксама частка панчохі, шкарпэткі, якая закрывае яе.
Пяты ныюць (ад хадзьбы). Наступаць на пяты каму-н. (таксама перан.; даганяць).
2. Апорная частка чаго-н. (спец.).
П. дзвярэй.
◊
Ахілесава пята (кніжн.) — найбольш слабае месца каго-, чаго-н. [са старажытнагрэч. міфа пра Ахілеса, які меў толькі адно слабае месца на целе — пяту].
Да пят (разм.) — пра вельмі доўгае, амаль да зямлі адзенне, касу.
З (ад) галавы да пят (разм.) — тое, што і з галавы да ног.
Пад пятойкаго або чыёй (разм.) — пад прыгнётам, пад уладай.
Па пятахза кім (разм.) — следам за кім-н., не адстаючы (хадзіць, гнацца).
|| прым.пя́тачны, -ая, -ае (да 1 знач.), пя́тавы, -ая, -ае (да 2 знач.) іпя́тны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падваро́чвацьнесов.
1. подвора́чивать;
2. свора́чивать (к чему-л.);
3. вороши́ть, шевели́ть;
4.безл. (о тошноте и т.п.) подступа́ть, подка́тывать;
5. (пад што) класть; накрыва́ть (чем);
1-5 см. падвярну́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)