прака́шляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. Абазвацца кашлем, закашляць.

2. што. Кашляючы, ачысціць горла ад чаго‑н.

3. Кашляць некаторы час. Пракашляць усю ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапало́ць, ‑палю, ‑полеш, ‑поле; зак., што.

1. Ачысціць ад пустазелля. Прапалоць лён. Прапалоць грады.

2. і без дап. Палоць некаторы час. Прапалоць увесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапа́свіць, ‑пасу, ‑пасеш, ‑пасе; ‑пасём, ‑пасяце; пр. прапасвіў, ‑пасвіла; заг. прапасі; зак., каго-што і без дап.

Пасвіць некаторы час. Прапасвіць кароў да вечара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прараката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

1. Утварыць кароткі рокат, заракатаць. Блізка праракатаў аўтамат. Кулі ўпіліся ў яліну, пасыпалася кара. Ставер.

2. Ракатаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прараўці́, ‑раву, ‑равеш, ‑раве; ‑равём, ‑равяце; пр. прароў, ‑раўла, ‑раўло; заг. прараві; зак.

1. Абазвацца ровам.

2. Разм. Раўці некаторы час. Прараўці ўвесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Прахадзіць некаторы час дзе‑н. Працягацца цэлы дзень па магазінах. □ Васіль увесь тыдзень працягаўся .. нудны і маркотны. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прачака́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

1. Зрабіць чаканку чаго‑н.; аздобіць чаканкай.

2. Чаканячы, прабіць наскрозь.

3. і без дап. Чакапіць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Шукаць некаторы час. [Штольц:] Адкуль у вас мой ключ ад склепа? Я ранне ўсё яго дарэмна прашукаў. Клімковіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысну́ць, ‑сну́, ‑сне́ш, ‑сне́; ‑снём, ‑сняце́; зак.

Разм. Заснуць, задрамаць на кароткі час. Лёгкая дрымота агарнула яго, а пасля ён і прыснуў трохі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пы́хканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пыхкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Шашура] увесь час чуў ззаду нарастаючы перастук калёс і натужнае пыхканне. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)