cep

м.

1. цэп;

2. разм., пагард. ёлупень; дубіна (пра чалавека)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

mała

ж. малая (пра маленькую дзяўчынку);

mała czarna — маленькая порцыя кавы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

spytać

зак. kogo o co спытаць каго пра што (аб чым)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

śniedzieć

незак.

1. (пра медзь) пакрывацца зялёным налётам;

2. перан. чырванець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wyszumieć się

зак.

1. перабрадзіць (пра віно);

2. супакоіцца, уціхамірыцца, пасталець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zasklepiać się

незак.

1. загойвацца; залечвацца (пра рану);

2. перан. замыкацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

каці́цца¹, качу́ся, ко́цішся, ко́ціцца; незак.

1. Рухацца, верцячыся ў адным напрамку, а таксама ехаць, пасоўвацца (пра сродкі перамяшчэння на колах).

З гары коціцца камень.

Калёсы каціліся па дарожцы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Струменіцца, цячы (пра ваду, пот і пад.).

Коцяцца хвалі.

Пот градам каціўся па твары.

3. заг. каці́ся (каці́цеся). Ідзі (ідзіце) адсюль (разм.).

Каціцеся, пакуль цярпенне не лопнула!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зле́зці, -зу, -зеш, -зе; злез, зле́зла; злезь; зак.

1. Сысці, спусціцца, прытрымліваючыся рукамі, нагамі.

З. з дрэва.

З. з калёс.

2. Пра пасажыра: выйсці, даехаўшы да якога-н. месца (разм.).

На наступным прыпынку злезем.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адстаць, адваліцца.

Скура злезла.

Фарба злезла.

4. Зняцца (пра адзенне, абутак; разм.).

Бот злез з нагі.

|| незак. зла́зіць, зла́жу, зла́зіш, зла́зіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзець, дзе́ну, дзе́неш, дзе́не; дзень; зак. (разм.).

1. Палажыць куды-н. так, што цяжка знайсці.

Куды ты дзеў ключ? Дзе ж я дзену гэтую кнігу?

2. Знайсці для каго-н. месца, прытулак.

Кацянят трэба некуды д.

(Не ведаць) куды вочы дзець (разм.) — пра адчуванне сораму.

(Не ведаць) куды рукі дзець (разм.) — пра адчуванне няёмкасці, разгубленасці.

|| незак. дзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ссо́хнуць, -ну, -неш, -не; ссох, -хла; -ні; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ужыв.). Пра расліны: высахнуць, завянуць, загінуць ад неспрыяльных умоў.

Яблыні ссохлі.

2. перан. Стаць худым ад перажыванняў, турбот і пад., зачахнуць (разм.).

Ссохла дзяўчына з-за хлопца.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць свежасць; сасмягнуць (пра вусны).

|| незак. ссыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. ссыха́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)