начо́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які многа чытае, але павярхоўна, некрытычна засвойвае прачытанае.

|| ж. начо́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

начо́ўкі, -чо́вак.

Прадаўгаватая драўляная або металічная пасудзіна для мыцця бялізны і іншых гаспадарчых патрэб.

|| памянш. начо́вачкі, -чак.

|| прым. начо́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

начу́біць, -чублю́, -чу́біш, -чу́біць; зак., каго (разм.).

Нацягаць, натузаць за валасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

начу́хаць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Пашкодзіць скуру чуханнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

начха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. Чхаючы, запырскаць каго-, што-н.

2. перан. Выказаць пагарду да каго-, чаго-н. (разм.).

Н. мне на яго парады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

начыні́ць, -чыню́, -чы́ніш, -чы́ніць; -чы́нены; зак.

1. што чым. Напоўніць, набіць унутранасць чаго-н.

Н. піражкі мясам.

2. чаго. Прыгатаваць такім спосабам у нейкай колькасці.

Н. кабачкоў.

|| незак. начыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. начы́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

начы́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. гл. начыніць.

2. Тое, чым начынены пірагі, цукеркі і пад.

Пірог з начынкай.

|| прым. начы́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

начы́нне, -я, н., зб.

1. Набор прадметаў, інструментаў для выканання якой-н. работы.

Н. кузні.

2. Сукупнасць прадметаў хатняга, гаспадарчага, ваеннага і пад. ужытку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

начы́ркаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і чаго (разм.).

Напісаць хутка або нядбайна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

на́чыста, прысл.

1. Чыста, без памарак.

Перапісаць н.

2. Цалкам, поўнасцю.

Спаліць усё н.